Хільда Караліна Эрыксан (шведск.: Hilda Carolina Ericsson; 3 жніўня 1860, Стакгольм, Швецыя3 студзеня 1943) — заснавальніца кампаніі электрасувязі Ericsson разам са сваім мужам Ларсам Магнусам Эрыксанам. Яна ўдзельнічала ў тэставанні вынаходстваў і распрацоўцы новых прадуктаў.

Хільда Эрыксан
Хільда Эрыксан і яе муж Ларс Магнус Эрыксан
Хільда Эрыксан і яе муж Ларс Магнус Эрыксан
Імя пры нараджэнні: шведск.: Hilda Carolina Simonson
Дата нараджэння: 3 жніўня 1860(1860-08-03)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 студзеня 1941(1941-01-03)[1][2] (80 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:

Біяграфія правіць

Хільда Эрыксан была адзіным дзіцем Караліны Маргарэты Нільсан і Петэра Сымона Сімансана. Калі яна пазнаёмілася з Ларсам Магнусам Эрыксанам, ёй было 17 гадоў, а яму амаль 31[3].

Яе бацька паклікаў яго да сябе дадому, каб паправіць арган. Яны пажаніліся праз год, у 1878 годзе, калі ёй споўнілася 18 гадоў, і ў іх было чацвёра дзяцей: Ёхан (1879-), Густаў (18801965), Ганна (18811967) і Ларс Магнус-малодшы (18921921)[4].

У тым жа годзе, калі яны пажаніліся, Ларс Магнус Эрыксан і Карл Юхан Андэрсан, адзін з яго былых калег, заснавалі механічную майстэрню па рамонце тэлефонаў L. M. Ericsson & Cо на Дротнінггатан ў Стакгольме.

Падчас маленства іх дзяцей і яе цяжарнасці Хільда Эрыксан ўдзельнічала ў тэставанні новых прадуктаў і ў распрацоўцы ўласных тэлефонаў — новай вынаходкі ў той час.

Паколькі яна мела лепшую адукацыю, чым яе муж, яна адказвала за фінансы, кліентаў і кіравала пастаўкамі[4].

Хоць яе ўклад у поспех кампаніі прасочваецца праз шырокую перапіску, якую яна вяла са сваім мужам, яна не была прызнаная пры жыцці, нават наадварот: пасля адкрыцця буйной фабрыкі ў Тулегатане і выпуску 20 000-га тэлефона ўсе супрацоўнікі былі намаляваныя на калектыўнай карціне ў памяць аб гэтай падзеі, але не было ніякай згадкі пра Хільду[5].

У 1903 годзе муж і жонка пакінулі кампанію (якая ўжо развівалася па ўсім свеце) і купілі ферму ў Альбі, на поўдзень ад Стакгольма. Яны стварылі ўзорную ферму, у якой Хільда адказвала за фінансы, а Ларс Магнус — за сельскагаспадарчыя інавацыі[4]. Калі яна памерла ў 1941 годзе, яе пахавалі побач з мужам на Батчурскіх могілках.

Зноскі