Царква Раства Багародзіцы (Парэчча)

Царква Раства Багародзіцы — драўляная царква ў цэнтры вёскі Парэчча, Пінскага раёна.

Царква
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы ў 2013 годзе
Царква Раства Багародзіцы ў 2013 годзе
52°16′40″ пн. ш. 25°49′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Парэчча
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Благачынне Пінская 
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Архітэктар В. І. Струеў
Дата пабудовы 1912 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000579шыфр 112Г000579
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1912 годзе. Гарэла і была адноўлена ў 20032005 гадах.

Архітэктура правіць

 
Царква Раства Багародзіцы ў 2013 годзе

У аснове планіровачнай арганізацыі храма цэнтральны трох’ярусны зруб, бакавыя прамавугольныя прыдзелы і прытвор, пяцігранная апсіда з маленькімі бакавымі рызніцамі. Дынамічную вертыкальна развітую аб’ёмную кампазіцыю храма фарміруюць трох’ярусная званіца з востраканечным шатром і трох’ярусны асноўны чацверыковы зруб, завершаны сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай. З чатырох бакоў да яго прымыкаюць нізкія алтары і пяцігранная апсіда, якія надаюць царкве крыжападобны план. Фасады гарызантальна ашаляваныя. У дэкоры карнізаў, ліштвы, вуглавых накладак выкарыстана разьба.

Інтэр’ер правіць

Ва ўнутранай арганізацыі храма пануе прастора сяродкрыжжа, перакрытая высокім пірамідальным скляпеннем на парусах. Абраз сярэдзіны 19 ст. «Мікай Цудатворац».

Зноскі

Літаратура правіць

  • НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 278, арк. 3.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць