Цяцюшнік прамастаячы

від раслін

Цяцю́шнік прамастаячы[3] (Euphrasia stricta) — від кветкавых раслін роду Цяцюшнік (Euphrasia) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).

Цяцюшнік прамастаячы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euphrasia stricta J.P.Wolff ex J.F.Lehm., 1809

Падвід
Euphrasia stricta var. tatarica (Fisch. ex Spreng.) Fernald & Wiegand

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502558
NCBI  374709
EOL  489711
GRIN  t:488198
IPNI  330249-2
TPL  tro-29200306

Назвы правіць

Цяцюшнік прамастойны[4], цяцюшнік прамы, кашэчы сардэчнік[4], зязюлька[4], шчыр[4], пельнік, чабрэц[5], кашачы сядзечнік[6][7][8].

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 5—50[4] см. Сцябло прамое, апушанае, чырвона-бурага колеру. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, шырокаяйцападобнай формы, з зубчастым краем, апушанае. Кветкі белага колеру з ліловым або ружовым адценнем. Пялёсткаў 5. Тычынак 4. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна-паразіт[9]. Мезафіт[9]. Расце на горных лугах, узлесках і палянах, камяністых і засмечаных мясцінах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвеніверасні[4].

Ахоўваецца на тэрыторыі Луганскай вобласці[9][10] Украіны і шэрагу рэгіёнаў Расіі[9].

Выкарыстанне правіць

Лекавая расліна. Настой травы выкарыстоўваецца ў якасці вяжучага, процізапаленчага і гіпатэнзіўнага сродку[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 52. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь. — Спб, 1878.
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  9. а б в г Очанка прямая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  10. Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідковевидання) / Укладачі: докт. біол. наук, проф. Т. Л. Андрієнко, канд. біол. наук М. М. Перегрим. — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. (укр.) ISBN 978-966-542-512-0

Літаратура правіць

Спасылкі правіць