Чорнае (возера, Невельскі раён, басейн Обалі)
Чорнае возера (руск.: Чёрное озеро) — возера ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі ў басейне ракі Обаль.
Чорнае возера | |
---|---|
руск.: Чёрное озеро | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 148,0[1] м |
Плошча | 1,8 км² |
Найбольшая глыбіня | 6 м |
Сярэдняя глыбіня | 3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 12,81 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Пскоўская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча воднай паверхні 1,736 км² (1,8 км разам з астравамі)[2]. Найбольшая глыбіня возера 6 м, сярэдняя каля 3 м. Плошча вадазбору 12,81[2] км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія звілістая. На возеры маюцца астравы. Возера праточнае. Упадае пратока з возера Белае і ручай з возера Вастрабусіцы. У паўночна-ўсходняй частцы выцякаюць пратокі, злучаючыя Чорнае з возерам Існа і ракой Чарнец.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, судак і іншыя віды рыб[2].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 1 мая 2013.
- ↑ а б в Фонд водоёмов Псковской области Архівавана 30 чэрвеня 2019. (руск.)
Літаратура правіць
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі правіць
- Озёра Невельского района (руск.)
- Фонд водоёмов Псковской области Архівавана 30 чэрвеня 2019. (руск.)