Чо́рная «Во́лга» (польск.: Czarna wołga) — гарадская легенда, распаўсюджаная пераважна ў 1960—1970-я[1][2][3][4] гады ў Польшчы, РСФСР[5], БССР, УССР і МНР[6]. Паводле легенды, невядомыя на чорнай (паводле іншай легенды чырвонай[5]) Волзе (з белымі абадамі, белымі фіранкамі ці іншымі белымі элементамі) займаліся выкраданнем людзей, асабліва дзяцей. Паводле розных версіяў, кіроўцамі былі святары, манашкі, яўрэі, вампіры, сатаністы ці сам сатана.

Чорная «Волга» ГАЗ-21

Кроў выкрадзеных дзяцей нібыта выкарыстоўвалі для лячэння багатых заходнікаў ці арабаў[7], хворых на лейкемію; сярод іншых варыянтаў было таксама выкарыстанне іхніх унутраных органаў ці выкраданне спецслужбамі.

Пад канец XX стагоддзя легенда ўваскросла, толькі замест «Волгі» сталі згадвацца машыны марак BMW ці Mercedes, часам уяўленыя з рагамі замест бакавых люстэркаў. Кіроўца гэтых аўтамабіляў, паводле легенды, пытаўся мінакоў пра час, а калі яны набліжаліся, забіваў іх; паводле іншае легенды, яны паміралі праз дзень акурат у гэты самы час.

Зноскі

  1. Czarna wołga i inne legendy miejskie (польск.). serwisy.gazeta.pl (Gazeta Wyborcza) (1 чэрвеня 2009).
  2. Czarna wołga w hipermarkecie (польск.). wiadomosci.gazeta.pl (Gazeta Wyborcza) (1 чэрвеня 2009).
  3. Czarna wołga ma 50 lat (польск.)(недаступная спасылка). dziennik.pl (Dziennik) (1 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2008. Праверана 17 мая 2019.
  4. Miejskie legendy (польск.)(недаступная спасылка). wiadomosci.polska.pl (1 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2008. Праверана 17 мая 2019.
  5. а б http://books.google.co.uk/books?id=H8Kk7bS66jMC&pg=PA326&dq=Black+Volga&hl=en&ei=v8-0TMrjBsPd4Ab0s8CgDQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=3&ved=0CDUQ6AEwAg#v=onepage&q=Black%20Volga&f=false
  6. http://books.google.co.uk/books?id=Rwio_KDGmREC&pg=PA191&dq=Black+Volga&hl=en&ei=CdG0TO-vCIb34gbR4eCgDQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=5&ved=0CD4Q6AEwBA#v=onepage&q=Volgas&f=false
  7. http://books.google.co.uk/books?id=Rwio_KDGmREC&pg=PA191&dq=Black+Volga&hl=en&ei=CdG0TO-vCIb34gbR4eCgDQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=5&ved=0CD4Q6AEwBA#v=onepage&q=arabs&f=false

Літаратура правіць

  • Dionizjusz Czubala. Współczesne Legendy Miejskie. — Katowice: Uniwersytet Sląski, 1993. — ISBN 83-226-0504-8.
  • Piotr Gajdziński. Imperium plotki. — Warszawa: Prószyński i S-ka, 2000. — С. 197—200.