Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2016

80-ы чэмпіянат свету ІІХФ

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2016 — 80-ы чэмпіянат свету ІІХФ, які прайшоў у Расіі: у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2016
2016 IIHF World Championship
Падрабязнасці чэмпіянату
Краіна правядзення  Расія
Гарады правядзення Масква
Санкт-Пецярбург
Час правядзення 622 мая
Колькасць каманд 16
Прызавыя месцы
Чэмпіён Канада Канада (26 тытул)
Другое месца Фінляндыя Фінляндыя
Трэцяе месца Расія Расія
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў 64
Забіта галоў 363  (5.67 за гульню)
Наведвальнасць 417 414  (6 522 за гульню)
← 2015
2017 →

Выбар месца правядзення правіць

17 верасня 2010 у Славеніі на кангрэсе ІІХФ было павядомлена, што жаданне правесці чэмпіянат выказалі Расія (Масква і Санкт-Пецярбург), Данія (Капенгаген і Хернінг), Украіна (Кіеў) і Латвія (Рыга і Вентспілс). Латвія адмовілася падаваць афіцыйную заяўку і вырашыла прэтэндаваць на правядзенне чэмпіянату ў 2017-м годзе.

13 мая 2011 на кангрэсе ІІХФ у Браціславе было прынята рашэнне аб правядзенні 80-га па ліку чэмпіянату свету ў Расіі: у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Зацвярджэнне адбылося адразу пасля таго, як іншыя афіцыйныя кандыдаты — Данія і Украіна — адклікалі свае заяўкі [1].

Запланавана, што матчы чэмпіянату пройдуць на дзвюх арэнах[2]:

Арэны правіць

  Расія
  Масква
Арэны Чэмпіянату свету 2016
  Санкт-Пецярбург
«ВТБ Лядовы палац  (руск.)» СК «Юбілейны»
Умяшчальнасць: 12 100 Умяшчальнасць: 7300
 

Удзельнікі правіць

Еўропа
Паўночная Амерыка
Азія
* = Аўтаматычна кваліфікаваліся заняўшы першыя 14 месцаў на Чэмпіянаце свету 2015
^ = Кваліфікаваліся пасля выйгрышу Дывізіёна I
° = Зборная-гаспадыня

Склады каманд правіць

Склад кожнай каманды на Чэмпіянаце свету па хакеі ў 2016 годзе складаецца з не менш як 15 хакеістаў (форварды і абаронцы) і 2 брамнікаў, і не больш за 20 хакеістаў і 3 брамнікаў.

Рэгламент правіць

У чэмпіянаце будзе ўдзельнічаць 16 краін, якія будуць размеркаваны на 2 групы па рэйтынгу ІІХФ пасля заканчэння чэмпіянату свету 2015. Расія як краіна-гаспадыня, яшчэ 13 каманд па выніках ЧС-2015 і 2 каманды па выніках спаборніцтва першага дывізіёна 2015. Спаборніцтвы ў групе А будуць праходзіць у Маскве, у групе В у Санкт-Пецярбургу. 2 горшыя каманды, якія занялі апошнія месцы ў групах, вылятаюць у першы дывізіён 2017. Калі адно з гэтых месцаў зойме зборная Германіі або Францыі, то яны застануцца ў турніры Топ-дывізіёна (паколькі яны з'яўляюцца краінамі-гаспадынямі ЧС-2017). Замест іх у такім выпадку вылецяць трэція горшыя па ачках зборныя.

Папярэдні этап правіць

Табліца абазначэнняў
Зборная выходзіць у плэй-оф
Зборная не выходзіць у плэй-оф, але прыме ўдзел у Чэмпіянаце свету 2017
Зборная выбывае ў Дывізіён І

Група А (Масква) правіць

М Каманда Г В ВО ПО П Ш РГ А
1.   Чэхія 7 5 1 1 0 27:12 +15 18
2.   Расія 7 6 0 0 1 32:10 +22 18
3.   Швецыя 7 3 2 0 2 23:18 +5 13
4.   Данія 7 2 2 1 2 17:22 -5 11
5.   Нарвегія 7 2 1 0 3 13:22 -9 8
6.   Швейцарыя 7 1 1 3 2 20:26 -6 8
7.   Латвія 7 1 0 3 3 13:22 -9 6
8.   Казахстан 7 0 1 0 6 15:28 -13 2

Група В (Санкт-Пецярбург) правіць

М Каманда Г В ВО ПО П Ш РГ А
1.  Фінляндыя 7 7 0 0 0 29:6 +23 21
2.  Канада 7 6 0 0 1 34:8 +26 18
3.   Германія 7 4 0 1 2 22:20 +2 13
4.   ЗША 7 3 0 1 3 22:18 +4 10
5.   Славакія 7 2 1 0 4 15:23 -8 8
6.   Беларусь 7 2 0 0 5 16:32 -16 6
7.   Францыя 7 1 1 0 5 11:23 -12 5
8.  Венгрыя 7 1 0 0 6 12:31 -19 3

Плей-оф правіць

  Чвэрцьфінал                    
  A1    Чэхія 1  
  B4    ЗША 2   Паўфінал
      ЧФ1    ЗША 3  
  Чвэрцьфінал   ЧФ2    Канада 4  
  A2    Канада 6
  B3    Швецыя 0         Фінал
              ПФ1    Канада 2
  Чвэцьфінал             ПФ2    Фінляндыя 0
  B1    Фінляндыя 5      
  A4    Данія 1   Паўфінал   Гульня за бронзу
      ЧФ3    Фінляндыя 3   ПФ1    ЗША 2
  Чвэрцьфінал   ЧФ4    Расія 1     ПФ2    Расія 7
  B2    Расія 4
  A3    Германія 1  

Выніковае становішча каманд правіць

Умоўныя колеравыя пазначэнні
Каманда — чэмпіён свету
Каманда — срэбны прызёр
Каманда — бронзавы прызёр
Пераходныя ў Першы дывізіён
    Канада
    Фінляндыя
    Расія
4.   ЗША
5.   Чэхія
6.   Швецыя
7.   Германія
8.   Данія
9.   Славакія
10.   Нарвегія
11.   Швейцарыя
12.   Беларусь
13.   Латвія
14.   Францыя
15.   Венгрыя
16.   Казахстан

Крыніца: IIHF.com Архівавана 31 мая 2016.

Зноскі

  1. "2016 Worlds go toRussia". iihf.com. 13 мая 2011. Праверана 13 мая 2011.
  2. ЗАСЕДАНИЕ ОРГКОМИТЕТА ПО КОНТРОЛЮ ОБЕСПЕЧЕНИЯ ПОДГОТОВКИ И ПРОВЕДЕНИЯ ЧЕМПИОНАТА МИРА ПО ХОККЕЮ 2016 ГОДА В Г. МОСКВЕ И Г. САНКТ-ПЕТЕРБУРГЕ СОСТОЯЛОСЬ В МИНСПОРТЕ РОССИИ Архівавана 5 красавіка 2015.

Спасылкі правіць