Шадван (араб. شدوان‎‎) — найбуйнейшы востраў на поўдні Суэцкага заліва. Уваходзіць у склад Егіпта. Плошча — каля 42 км². Сталага насельніцтва няма.

Шадван
ар. شدوان
Характарыстыкі
Плошча42 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
27°30′19″ пн. ш. 33°58′56″ у. д.HGЯO
АкваторыяЧырвонае мора
Краіна
Шадван (Егіпет)
Шадван
Шадван
Map

Геаграфія правіць

Востраў Шадван месціцца на поўначы Чырвонага мора ў гарлавіне Суэцкага заліва ў 29 км на паўночны ўсход ад Хургады. Сфарміраваўся ў выніку змены ўзроўню мора. Фундамент вострава складзены з базальтаў, аднак бачная паверхня ўяўляе сабою скалы з вапнякоў і пясчаніку. Востраў Шадван знаходзіцца ў сейсмічна актыўнай зоне, часам адбываюцца землятрусы.

Берагі атачаюць каралавыя рыфы, якія фарміруюць на паўночным захадзе шырокую лагуну. Маецца таксама невялікая ўнутраная лагуна. Узровень вады ў ёй залежыць ад сезону.

Клімат трапічны спякотны.

Прырода правіць

Паверхня вострава Шадван уяўляе сабою скалістую і пясчаную пустыню з рэдкай ксерафітнай расліннасцю. На яго берагах спыняюцца пералётныя птушкі. Значна багацейшымі па сваіх прыродных уласцівасцях з'яўляюцца навакольныя каралавыя рыфы. Каля Шадвана жывуць шматлікія марскія акуні, акулы, дэльфіны, марскія чарапахі.

Гісторыя правіць

Востраў Шадван здаўна вядомы мараплаўцам. У 1889 г. тут быў пабудаваны маяк.

Падчас канфлікта паміж Егіптам і Ізраілем у 1967 - 1970 гг. на Шадване была арганізавана егіпецкая ваенная база, з вострава вёўся абстрэл ізраільскіх пазіцый на акупаваным Сінайскім паўвостраве. Пазіцыі егіпцян таксама пацярпелі падчас ізраільскай атакі 26 снежня 1969 г.[1] Часткова разбураны ў выніку ваенных падзей маяк быў адрамантаваны толькі ў 1987 г.

У 1996 г. на востраве была пабудавана аўтаномная сейсмалагічная станцыя. Дзякуючы блізкасці да Хургады Шадван карыстаецца папулярнасцю сярод турыстаў, якія наведваюць яго для знаёмства з каралавым рыфам.

Зноскі

Спасылкі правіць