Шатландская незалежнасць

Рух за незалежнасць Шатландыі, Шатландская незалежнасць, Шатландскі сепаратызм, Шатландская сецэсія (англ.: Scottish independence; шатл. гэл.: Neo-eisimeileachd na h-Alba) — палітычная мэта некаторых палітычных і грамадскіх рухаў за аднаўленне суверэнітэту Шатландыі і выхаду яе са складу Злучанага Каралеўства.

Як правіла, у залежнасці ад палітычных гледжанняў на гэту мэту, называецца або аднаўленнем шатландскай незалежнасці і сецэсіяй або шатландскім нацыяналізмам і сепаратызмам.

Шатландскі ўрад правёў рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі 18 верасня 2014 года, намерваючыся ў выпадку яго поспеху абвясціць незалежнасць у сакавіку-красавіку 2016 года. Для гэтых мэт шатландскі ўрад склаў дэталёвы план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і пераходу да незалежнасці[1][2]. Аднак на рэферэндуме большасць жыхароў Шатландыі прагаласавала супраць аддзялення ад Вялікабрытаніі.

Гісторыя правіць

 
Карціна Вальтэра Томаса Монінгтана «Аб'яднанне парламентаў Англіі і Шатландыі ў 1707 годзе»

Шатландыя была незалежнай дзяржавай з 843 па 1707 год. Візіт караля Георга IV у Шатландыю ў 1822 годзе (першы візіт кіруючага манарха з 1650), з аднаго боку, прынёс некаторую стабілізацыю ў Шатландыі, з іншага боку, натхніў прыхільнікаў незалежнасці на стварэнне Шатландскага ўрада[3].

Да сярэдзіны XIX стагоддзя ў Шатландыі ўсё больш выразна выказвалася ідэя стварэнне свайго самакіравальнага ўрада. Упершыню пытанне аб самастойнасці шатландскай асамблеі было ўзнята ў 1853 годзе, але разуменне знайшоў, як ні дзіўна, толькі ў кансерватыўных колах, дзе заўважалі, што Ірландыя атрымала больш самакіравання, чым Шатландыя. У 1885 годзе было адноўлена міністэрства па справах Шатландыі і пасада сакратара па справах Шатландыі пры Урадзе Вялікабрытаніі[4][5].

Напачатку XX стагоддзя рух за незалежнасць Шатландыі ўсё больш набірала сілу. У 1921 годзе ўтварылася Шатландская нацыянальная ліга. Першапачаткова яна не падтрымлівала поўнай незалежнасці Шатландыі, а толькі імкнулася пашырыць яе самакіраванне. У той час поўная незалежнасць лічылася малаверагоднай[6][7].

1970-я правіць

Адкрыццё радовішчаў у Паўночным моры ля ўсходняга ўзбярэжжа Шатландыі актывізавала дэбаты пра поўны суверэнітэт Шатландыі. Шатландская нацыянальная партыя запусціла праграму «Гэта шатландская нафта», лічачы, што адкрыццё радовішчаў нафты можа паслужыць незалежнасці Шатландыі, і сродкі выручаныя за нафту могуць пайсці на карысць адной Шатландыі, а не ўсяму Злучанаму Каралеўству[8].

У 1979 годзе адбыўся першы рэферэндум аб дэвалюцыі — стварэнні спецыяльнага заканадаўчага органа ў Шатландыі, зрэшты, паўнамоцтвы новага органа дзяржаўнай улады былі сур'ёзна абмежаваны. За стварэнне Шатландскай асамблеі прагаласавала 51,62 % выбаршчыкаў, супраць 48,38 %[8]. Нягледзячы на перамогу, лейбарысцкі ўрад Вялікабрытаніі адмовіўся прызнаць вынікі рэферэндуму, лічачы, што такая малая перавага не адлюстроўвае дакладна меркаванне жыхароў Шатландыі. Да таго ж па ўмовах рэферэндуму для стварэння парламента патрэбныя былі галасы 40 % жыхароў Шатландыі, пры агульнай яўцы ў 63,6 %, апынулася, што толькі 32,9 % прагаласавалі «Так». Адмова ўрада ў стварэнні Шатландкай асамблеі прывяла да палітычнага крызісу, частка дэпутатаў ад Шатландыі выказала вотум недаверу Ураду Вялікабрытаніі. У выніку ўрад быў адпраўлены ў адстаўку, на выбарах, якія адбыліся ў маі 1979 года, упэўненую перамогу атрымала Кансерватыўная партыя на чале з Маргарэт Тэтчэр. Пытанне аб стварэнні Шатландскага парламента было адкладзена на доўгія 20 гадоў[9].

Перадача паўнамоцтваў правіць

 
Зала пасяджэнняў шатландскага парламента
 
Нацыяналістычны надпіс у Эдынбургу Пакончым з кіраваннем Лондана

Правал рэферэндуму 1979 года не прывёў напачатку да кансалідацыі палітычных сіл шатландскіх прыхільнікаў незалежнасці. Погляды шатландскіх палітыкаў сур'ёзна адрозніваліся. Частка працягвала выступаць за поўную незалежнасць Шатландыі, умераныя нацыяналісты патрабавалі частковага суверэнітэту.

У 1988 годзе ў Шатландыі быў створаны Шатландскі Канстытуцыйны канвент, які згуртаваў прадстаўнікоў розных партый, грамадскіх рухаў і цэркваў. У 1989 годзе Шатландскі Канстытуцыйны канвент прыняў заяву пра поўную незалежнасць Шатландыі, гэты дакумент не меў ніякай юрыдычнай сілы, але змог кансалідаваць шматлікіх прыхільнікаў незалежнасці, што прывяло ў канчатковым выніку да выбараў 1998 года.

Супраць стварэння Шатландскага парламента традыцыйна выступала Кансерватыўная партыя, прадстаўнікі партыі лічылі, што стварэнне Шатландскага парламента можа прывесці да поўнага суверэнітэту Шатландыі. На усеагульных выбарах 1997 года Кансерватыўная партыя на чале з Джонам Мэйджарам[10] прайграла выбары лейбарыстам. Пасля выбараў лейбарыст Дональд Дзьюар, сакратар па справах Шатландыі заявіў пра магчымасць правядзення новага рэферэндуму аб стварэнні Шатландскага парламента.

На другім рэферэндуме аб дэвалюцыі, які адбыўся ў верасні 1997 года, 74,3 % працэнта (44,87 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў) выказаліся за стварэнне Шатландскага парламента. У 1998 годзе Парламент Вялікабрытаніі прыняў Акт аб Шатландыі 1998 года, у адпаведнасці з якім у Шатландыі ствараліся ўласны парламент і адміністрацыя — аналаг кабінета міністраў[8][11].

Шатландскі парламент — гэта аднапалатны заканадаўчы орган, які складаецца з 129 дэпутатаў, 73 з якіх выбіраюцца па мажарытарнай сістэме ад розных акруг, а 56 выбіраюцца па спецыяльнай дадатковай (змяшанай) сістэме. Яшчэ аднаго члена парламента прызначае сваім указам Каралева па прадстаўленні дэпутатаў. Прызначаны член парламента з'яўляецца лідарам партыі пераможцаў і становіцца кіраўніком Шатландскай адміністрацыі[12].

Першым кіраўніком шатландскай адміністрацыі стаў Дональд Дзьюар, лідар шатландскіх лейбарыстаў. Шатландская нацыянальная партыя на першых выбарах стала апазіцыйнай партыяй[8].

Рэферэндум аб поўным суверэнітэце правіць

 
Першы міністр Шатландыі Алекс Салманд і яго намеснік Нікала Сцёрджэн, 14 жніўня 2007 г.

Падчас выбарчай кампаніі 2007 года Шатландская нацыянальная партыя абяцала ў выпадку перамогі правесці рэферэндум пра поўны суверэнітэт Шатландыі не пазней за 2010 год[13][14]. Пасля перамогі на выбарах нацыяналісты прынялі Белую кнігу пра будучыню Шатландыі, у якой выкладзены варыянты будучыні Шатландыі, а таксама яе поўны дзяржаўны суверэнітэт[15][16]. Шэраг брытанскіх палітыкаў, у тым ліку прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі шатландзец Гордан Браўн, рэзка асудзілі прыняты дакумент[17]. Партыі, якія прайгралі на выбарах, аб'ядналіся супраць партыі нацыяналістаў, што не дало апошнім прыняць важнае рашэнне аб прызначэнні рэферэндуму аб суверэнітэце Шатландыі[18][19][20]. Галасаванне прайшло 25 студзеня 2010 года, на якім рэферэндум планавалася прызначыць на 30 лістапада (Дзень Святога Андрэя, заступніка Шатландыі). Як першапачаткова чакалася, рашэнне так і не было прынята падчас галасавання. У 2010 годзе было абвешчана пра тое, што прызначэнне рэферэндуму не будзе магчымым да новых выбараў у парламент у 2011 годзе[21][22].

На выбары 2011 года ШНП ішла з праграмай у якой правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі з'яўлялася асноўнай мэтай у выпадку перамогі[23][24]. Шатландская нацыянальная партыя атрымала абсалютную большасць у парламенце, пасля чаго сфармаваў урад Шатландыі пад цалкам сваім кантролем. Адразу пасля перамогі Алекс Салманд заявіў пра намер правесці рэферэндум аб незалежнасці ў 2014 ці 2015 годзе[25].

У студзені 2012 года прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран і міністр па справах Шатландыі Майкл Мур заявілі, што правядзенне гэтага рэферэндуму магчыма, але яны не згодны з прызначанымі тэрмінамі і складам[26]. Аднак, у выніку падпісанага 15 кастрычніка 2012 года «Эдынбургскага пагаднення», абодва бакі прыйшлі да кампрамісу, замацаваўшы дату і парадак правядзення рэферэндуму.[27][28]

Кампанія па незалежнасці Шатландыі была запушчана 25 мая 2012 года. Алекс Салманд заклікаў мільён шатландцаў падпісаць заяву пра падтрымку незалежнасці Шатландыі да правядзення рэферэндуму. Гэта прапанова была падтрымана шэрагам знакамітасцей шатландскага паходжання, у колькасці якіх былі Шон Конеры і Алан Камінг[29]. 22 жніўня 2014 года Блэр Джэнкінс, кіраўнік руху «Так, Шатландыя!», афіцыйна пацвердзіў, што па правераных даных, дэкларацыю на карысць суверэнітэту падпісала 1,001,186 выбаршчыкаў.[30]

Да раніцы 19 верасня ўсе галасы былі палічаны: 55,3 % выступілі супраць незалежнасці[31]. З прычыны таго, што большасць выбаршчыкаў прагаласавалі супраць незалежнасці Шатландыі, яна засталася ў складзе Вялікабрытаніі. Па выніках рэферэндуму лідар Шатландскай нацыянальнай партыі Алекс Салманд прыняў рашэнне пра неадкладную адстаўку[32].

Законнасць правіць

У адпаведнасці з тэкстам і мемарандумамі «Эдынбургскага пагаднення», падпісанага прадстаўнікамі ўрадаў Вялікабрытаніі і Шатландыі 15 кастрычніка 2012 года ў Эдынбургу, «урады дамаўляюцца, што рэферэндум: будзе мець празрыстую прававую базу» і «з'явіцца фармальным адлюстраваннем бесстаронняга тэста і канчатковага рашэння народа Шатландыі, вынік якога будзе выконвацца ўсімі бакамі».[33]

Частка брытанскіх юрыстаў лічаць незаконным рашэнне Шатландскага парламента аб правядзенні рэферэндуму, паколькі парламент Злучанага Каралеўства валодае поўным суверэнітэтам на ўсёй тэрыторыі Вялікабрытаніі[34][35][36]. Аднак, прынцып суверэнітэту Брытанскага парламента аспрэчваецца шатландскай судовай сістэмай кантынентальнага права. Так, у 1953 годзе, пры разглядзе судовай справы «Мак-Кормік супраць Генеральнага пракурора Шатландыі» (які аспрэчваў права Лізаветы II называцца так у Шатландыі), галоўны суддзя-лорд Вышэйшага крымінальнага суда Шатландыі, лорд Купер Кураскі, даў станоўчую ацэнку справы, у якой заявіў, што «прынцып неабмежаванага суверэнітэту Парламента з'яўляецца прынцыпам выключна англійскім і не мае аналага ў канстытуцыйным праве Шатландыі».[37] У гэтай сувязі шматлікія шатландскія палітыкі і грамадскія дзеячы схільныя спасылацца на прынцып народнага суверэнітэту, замацаванага ў Арбрацкай дэкларацыі 1320 года, пацверджанай у 1989 годзе так званай квазі-юрыдычнай «Спасылкай на наяўнасць права» (англ. — Claim of Right). У цэлым, шатландскія прававыя эксперты прыходзяць да высновы, што з-за адсутнасці прэцэдэнту ў сістэме агульнага права і няпісанай Брытанскай канстытуцыі, палажэнні гэтага дагавора і дадатковых мемарандумаў з'яўляюцца вельмі нявызначанымі і іх выкананне будзе залежаць ад шматлікіх палітычных і міжнародных фактараў.[38]

Магчымасць перамогі нацыяналістаў і факт самога правядзення рэферэндуму выклікалі таксама спрэчкі сярод брытанскіх палітыкаў. Спрэчкі таксама вяліся галоўным чынам па пытанні, ці мае права парламент Шатландыі прызначаць рэферэндум. Многія палітыкі лічаць, што галасаванне ў Шатландыі не будзе мець юрыдычнай сілы, паколькі супярэчыць шэрагу пунктаў Акту пра Саюз 1707 года[39][40][41].

Міжнародная легітымнасць правіць

Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый замацоўвае права народаў на самавызначэнне, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека таксама гарантуе права народаў на змяненне грамадзянства; Вялікабрытанія з'яўляецца ўдзельнікам абодвух дакументаў. Палітыкі шатландскага і брытанскага парламентаў ухвалілі права шатландскага народа на самавызначэнне[42][43].

Кіруючыя структуры Еўрасаюза абвясцілі (напрыклад, Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу), што ў выпадку абвяшчэння незалежнасці Шатландыя не здабудзе ў ім членства аўтаматычна, а будзе абавязана падаваць заяўку, якую дзеючыя члены саюза павінны будуць разгледзець і, або задаволіць, або не, у выпадку, калі некаторыя краіны-члены накладуць сваё вета. Аднак, некаторыя міжнародныя эксперты, напрыклад, дырэктар Інстытута глабальных даследаванняў пры ўніверсітэце Жэневы, Нікалас Леват, выказваюць меркаванне, што выключэнне незалежнай Шатландыі з ЕС будзе супярэчыць усім асноватворным прынцыпам, на якіх грунтуецца Еўрасаюз, і што, «аднойчы ўвайшоўшы, так проста выйсці не атрымаецца»[44].

Падтрымка незалежнасці правіць

Найбольш актыўна ідэю незалежнасці Шатландыі падтрымлівае Шатландская Нацыянальная партыя, таксама за незалежнасць выступаюць Шатландская партыя зялёных, Шатландская сацыялістычная партыя і Салідарнасць (Шатландыя) (Solidarity Scotland Архівавана 9 верасня 2012.). З арганізацыяй і рухам «Так, Шатландыя!» цесна супрацоўнічае аддзяленне «Лейбарысты за незалежнасць» (Labour for Independence Архівавана 1 жніўня 2013.), якое ўяўляе частку традыцыйна лейбарысцкага электарата Шатландыі, якая адкалолася ад яго і выступае за абнаўленне праваленай сацыяльнай палітыкі курсу неа-лейбарыстаў, якая праводзілася ў часы прэм'ерства Тоні Блэра і Гордана Браўна. Сярод іншых буйных грамадскіх арганізацый, якія падтрымліваюць рух з'яўляюцца: «Жанчыны за незалежнасць» (Women for Independence), «Бізнес за Шатландыю» (Business for Scotland Архівавана 6 кастрычніка 2014.), а таксама «Кампанія за радыкальную незалежнасць» (Radical Independence Campaign, RIC Архівавана 15 красавіка 2013.). У культурным асяроддзі таксама вылучаецца актыўнасць шатландскай артыстычна-крэатыўнай арганізацыі «Нацыянальны калектыў» (National Collective Архівавана 28 жніўня 2014.).[45]

Сярод плюсаў незалежнасці вылучаюць:

  • Прынцып самавызначэння — шатландцы самі будуць вырашаць усе пытанні, які тычацца Шатландыі[46].
  • Кантроль за абаронай і знешняй палітыкі — азначае, што Шатландыя надалей сама будзе выбіраць уступаць, або не ўступаць у якія-небудзь міжнародныя арганізацыі. Магчымы выхад з НАТА і не ўступленне ў ЕС[47].
  • Бяз'ядзерны статус.
  • Кантроль над здабычай нафты ў Паўночным моры у межах Шатландыі, большая частка грошай будзе заставацца ў Шатландыі, а не пераходзіць у бюджэт Вялікабрытаніі[48].
  • Форма кіравання — шатландцы самі могуць выбраць, заставацца ім манархіяй або выбраць рэспубліканскую форму кіравання[49].

Праціўнікі незалежнасці правіць

Супраць шатландскай незалежнасці выступаюць усе тры буйныя партыі Вялікабрытаніі. Таксама ў Шатландскім парламенце ў нацыяналістаў маецца сур'ёзная апазіцыя ў твары Шатландскай Лейбарысцкай партыі, Шатландскай Кансерватыўнай партыі і шатландскіх ліберал-дэмакратаў. Супраць незалежнасці выступаюць таксама вядомыя палітыкі-шатландцы, напрыклад Джордж Галаўэй.[50] Асноўным апанентам ШНП і руху «Так, Шатландыя!» з'яўляецца заснаваны ў 2012-м годзе шатландскі рух «Лепш разам» (англ. — Better Together), лозунгам якога з чэрвеня 2014 года стаў выраз «Не, дзякуй!» (англ. — No thanks!).[51]

Праціўнікі незалежнасці паказваюць галоўным чынам на эканамічныя мінусы незалежнасці. Магчыма будуць парушаны важныя эканамічныя сувязі з астатнімі часткамі Вялікабрытаніі, таксама яны лічаць, што ва ўмовах сур'ёзнай канкурэнцыі ў глабальнай эканоміцы Шатландыі будзе выгодна заставацца часткай такой моцнай у эканамічным і палітычным сэнсе дзяржавы як Вялікабрытанія. Па-юніянісцку настроеныя палітыкі таксама асцерагаюцца, што, у выпадку поспеху Шатландскай незалежнасці, падобнае пытанне можа паўстаць у Паўночнай Ірландыі і Уэльсе[52][53][54][55].

Грамадская думка правіць

З нагоды незалежнасці ў Шатландыі было праведзена мноства апытанняў грамадскай думкі[56][57][58][59][60][61][62]. У сярэднім за поўны суверэнітэт выступаюць ад 32 % да 38 % насельніцтва Шатландыі[63], а электарат, які яшчэ нявызначыўся, складае 11-12 %[64]. Пасля прыходу да ўлады Шатландскай Нацыянальнай партыі колькасць прыхільнікаў незалежнасці трохі паменшылася[63] У той жа час колькасць тых, хто жадае правядзення рэферэндуму вагаецца ад 70 % да 75 %.[65].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Scottish Government. Будучыня Шатландыі: Ваш шлях да незалежнай Шатландыі - кароткае апісанне (афіцыйны пераклад на рускай мове)(недаступная спасылка). Scottish Government (26 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2014.
  2. Scottish Government. Scotland's Future: Your Guide to an Independent Scotland. Scottish Government (26 лістапада 2014).
  3. Prebble, John (2000). The King's Jaunt: George IV in Scotland, August 1822 'One and Twenty Daft Days'. Birlinn Publishers. ISBN 1-84158-068-6.
  4. Scottish Referendums. BBC. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 11 June 2007.
  5. Scottish Home Rule. Skyminds.net. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 6 April 2009.
  6. History of the Scottish National Party. Scottishindependence.com. Праверана 6 April 2009.
  7. Multiculturalism and Scottish nationalism(недаступная спасылка). Commission for Racial Equality. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 21 June 2007.
  8. а б в г The Devolution Debate This Century. BBC. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 11 June 2007.
  9. Regional distribution of seats and percentage vote. psr.keele.ac.uk. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 21 June 2007.
  10. Politics 97. BBC (1 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 14 October 2006.
  11. Scottish Parliament Factsheet 2003(недаступная спасылка). The Electoral Commission. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 16 December 2009.
  12. «About Scottish Ministers» Архівавана 19 лістапада 2013. Scottish Government. Retrieved 26 September 2007.
  13. At-a-glance: SNP manifesto, BBC News, 12 April 2007.
  14. "SNP Manifesto (PDF)" (PDF). BBC News. Праверана 19 January 2012.
  15. Wintour, Patrick (4 May 2007). "SNP wins historic victory". The Guardian. London. Праверана 20 June 2007.
  16. SNP outlines independence plans, BBC News, 14 August 2007
  17. "UK | Scots split would harm UK - Brown". BBC News. 25 November 2006. Праверана 6 April 2009.
  18. Commission on Scottish Devolution. Commission on Scottish Devolution. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 6 April 2009.
  19. "Scotland | Devolution body members announced". BBC News. 28 April 2008. Праверана 6 April 2009.
  20. Calman devolution commission revealed Архівавана 20 ліпеня 2008., The Herald, 28 April 2008.
  21. Referendum Bill(недаступная спасылка). Official website, About > Programme for Government > 2009-10 > Summaries of Bills > Referendum Bill. Scottish Government (2 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2009. Праверана 10 September 2009.
  22. "Scottish independence plan 'an election issue'". BBC News. 6 September 2010.
  23. "Scottish election: SNP wins election". BBC News. 6 May 2011.
  24. Black, Andrew (11 May 2011). "Scotland's 129 MSPs sworn in after SNP win". BBC News. BBC. Праверана 26 June 2011.
  25. Gardham, Magnus (2 May 2011). "Holyrood election 2011: Alex Salmond: Referendum on Scottish independence by 2015". The Daily Record. Праверана 3 August 2011.
  26. MacDonnel, Hamish (11 November 2011). "Cameron's plan to take charge of Scottish independence vote". The Independent. Праверана 12 November 2011.
  27. "Лондан дазволіў Шатландыі рэферэндум аб незалежнасці". Руская Служба Бі-Бі-Сі. 15 кастрычніка 2012.
  28. Дзмітрый Сёмушын (17 кастрычніка 2012). ""Эдынбургскае пагадненне": прызначаны рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі ад брытанскай кароны". ІА Regnum.
  29. Staff (25 May 2012). "Scottish independence: 'Yes' campaign to be launched". London: BBC News. Праверана 25 May 2012.
  30. Libby Brooks (22 August 2014). "Scottish independence: 1m voters sign declaration in favour of yes vote". The Guardian.
  31. "Scottish referendum: Scotland votes no to independence". BBC News. 19 September 2014. Праверана 19 September 2014.
  32. Першы міністр Шатландыі Салманд сыходзіць у адстаўку.
  33. "Text of the 'Edinburgh Agreement'". The Independent. 15 кастрычніка 2014.
  34. An introduction to devolution in the UK House of Commons Library, Research Paper 03/84, 17 November 2003.
  35. UK Parliament - Parliamentary sovereignty. Parliament.uk (21 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 6 April 2009.
  36. N. Burrows, «Unfinished Business: The Scotland Act 1998», The Modern Law Review, vol. 62, issue 2, (March 1999), p 249:
  37. MacCormick v Lord Advocate 1953 SC 396 at p 411 (англ.)
  38. Christine Bell. Christine Bell: The Legal Status of the 'Edinburgh Agreement'. Scottish Constitutional Futures Forum (5 лістапада 2012).
  39. Scotland Act 1998 (c. 46). Opsi.gov.uk (19 лістапада 1998). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 6 April 2009.
  40. Scotland and parliamentary sovereignty(недаступная спасылка) Legal Studies, Volume 24, Issue 4, pages 540—567, December 2004.
  41. A Real Scottish Parliament. Scottishpolitics.org. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 6 April 2009.
  42. Hazell, Robert. Rites of secession, The Guardian, 29 July 2008.
  43. Speech accepting the Scottish Labour leadership. Scottish Labour official website. Glasgow: Colin Smyth, Scottish General Secretary, The Labour Party (18 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 11 January 2012.
  44. Newsnet reporter (31 August 2014). "Indy Scotland cannot be thrown out of EU says leading international authority". NewsnetScotland.com.
  45. Mark Hennessy (8 August 2014). "Artists tour Scotland looking for a Yes to independence". The Irish Times.
  46. Scotland's future will be in Scotland's hands. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 3 кастрычніка 2014.
  47. The future of the UK's strategic nuclear deterrent. p. 167.
  48. Negotiating Self-Determination. Lexington Books. 2006. p. 168. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  49. Martin, Lorna (10 October 2004). "Holyrood survives birth pains". The Guardian. London. Праверана 21 June 2007.
  50. Gerry Hassan. A journey into the world of George Galloway: the indyref and the limits of left populism(недаступная спасылка). OpenDemocracy.net (28 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2014.
  51. "Scottish independence: Better Together campaign adopts 'No Thanks' slogan". BBC. 10 чэрвеня 2014.
  52. Maddox, David (21 June 2008). "Oil price fuels fresh row on Scots 'deficit'". The Scotsman. Edinburgh. Праверана 25 June 2008.
  53. "Study finds no benefit in fiscal autonomy as McCrone calls time on Barnett". The Scotsman. Edinburgh. 26 January 2007. Архівавана з арыгінала 4 лютага 2007. Праверана 18 August 2007. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadlink= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  54. "'Billions needed' to boost growth". BBC News. 14 March 2006. Праверана 18 August 2007.
  55. "Public/private sectors in economy need to be rebalanced". The Scotsman. Edinburgh. 15 March 2006. Праверана 18 August 2007.
  56. Hennessy, Patrick; Kite, Melissa (26 November 2006). "Britain wants UK break up, poll shows". The Daily Telegraph. London.
  57. Hennessy, Patrick (15 January 2012). "Britain divided over Scottish Independence". The Daily Telegraph. London.
  58. Allardyce, Jason (15 March 2009). "Voters ditch SNP over referendum". The Times. London. Праверана 16 March 2009.
  59. Scottish Independence Архівавана 21 снежня 2010. UK Polling Report.
  60. Independence Poll Архівавана 25 красавіка 2012. TNS-BMRB, 13 December 2010.
  61. Support for independence growing Архівавана 22 мая 2022. Herald Scotland, 9 June 2011.
  62. Dinwoodie, Robbie (5 September 2011). "Yes voters take lead in new independence poll". The Herald. Glasgow. Архівавана з арыгінала 22 мая 2022. Праверана 5 September 2011.
  63. а б "Q&A: Scottish independence row". BBC News. BBC. 17 January 2012. Праверана 19 January 2012.
  64. Scott Macnab (15 жніўня 2014). "Scottish independence: undecided voters Yes boost". The Scotsman.
  65. Polls on support for independence and for a referendum on independence. Independence First. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 11 June 2007.