Шчэлбінская канава
рака ў Беларусі
Шчэ́лбінская канава, Шчэ́лбінскі канал — меліярацыйны канал у Хойніцкім і Брагінскім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Брагінка.
Шчэлбінская канава | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 38 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 6,1 км ад вёскі Ізбынь |
• Каардынаты | 52°07′57″ пн. ш. 30°03′36,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Брагінка |
• Месцазнаходжанне | за 2,3 км ад вёскі Сялец |
• Каардынаты | 51°51′03,20″ пн. ш. 30°20′28,80″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Брагінка → Кіеўскае вадасховішча → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Хойніцкі раён, Брагінскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня канала 38 км. Пачынаецца ў Хойніцкім раёне за 6,1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Ізбынь, упадае ў Верхнюю Брагінку за 2,3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Сялец Брагінскага раёна. Вадазбор у лясістых і балоцістых масівах у межах Гомельскага Палесся. Прымае сцёк з каналаў меліярацыйнай сеткі. Асноўны прыток — Вялікі канал.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 5. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 26, 36. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)