Элтан Аруда
Э́лтан да Сі́лва Ару́да (парт.: Helton da Silva Arruda; нар. 18 мая 1978, Сан-Гансалу, Бразілія) — былы бразільскі футбаліст, брамнік. За нацыянальную зборную Бразіліі правёў 3 матчы і стаў уладальнікам Кубка Амерыкі. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам партугальскага клуба «Фрэамунды».
Агульная інфармацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Элтан да Сілва Аруда | |||||||||
Нарадзіўся |
18 мая 1978[1][2][…] (45 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | Бразілія | |||||||||
Рост | 186 см | |||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Фрэамунды | |||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||
|
||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||
|
||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кар’ера правіць
Гульнявая правіць
Кар’еру пачаў у роднай Бразіліі, выступаючы за клуб «Васка да Гама», разам з якой заваяваў шэраг трафеяў. У 2002 годзе перабраўся ў Партугалію, дзе далучыўся да складу клуба «Лейрыя». 9 сакавіка 2003 года дэбютаваў за клуб у матчы супраць «Акадэмікі», які скончыўся з лікам 3:1. У канцы сезону 2004/05 падпісаў кантракт з клубам «Порту». Першыя сезоны ў новым клубе правёў на лаўцы запасных ігракоў, бо на той час за «цмокаў» выступаў выбітны ігрок Вітор Бая. З цягам часу заняў месца асноўнага брамніка клуба. Пакінуў «Порту» ўлетку 2016 года.
15 лістапада 2006 года Элтан дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швейцарыі. У 2007 годзе Элтан уваходзіў у склад зборнай у розыгрышы Кубка Амерыкі, дзе Бразілія стала пераможцам турніру, аднак на пляцоўку брамнік не выходзіў.
Трэнерская правіць
У студзені 2018 года пачаў трэнерскую кар’еру, узначаліўшы клуб «Фрэамунды» з трэцяга дывізіёна Партугаліі.
Дасягненні правіць
Клубныя правіць
«Васка да Гама»:
- Чэмпіён Бразіліі: 2000
- Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 2000
- Уладальнік Кубка Меркасур: 2000
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі (7): 2006, 2007, 2008, 2009, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі (4): 2006, 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі (6): 2006, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013
- Перможца Лігі Еўропы: 2011
Міжнародныя правіць
Бразілія:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2007
Зноскі
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элтан Аруда
- Старонка на афіцыйным сайце «Порту» (парт.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)