Эпсаміт
Эпсамі́т, горкая соль, англійская соль — мінерал класа сульфатаў, водны сульфат магнію (гептагідрат сульфата магнію), MgSO4·7H2O. Назва мінерала паходзіць ад горада Эпсом, дзе ён быў упершыню знойдзены ў вадзе мінеральных крыніц[1].
Эпсаміт | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | MgSO₄·7H₂O, H₁₄MgO₁₁S |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 600-073-4 |
SMILES | |
ChemSpider |
У складзе эпсаміту 16,3 % вокісу магнію (MgO), 25,5 % сульфату (SO3), 51,2% вады, ізаморфныя дамешкі нікелю, жалеза, цынку, марганцу.
Эпсаміт утварае празрыстыя белыя і бясколерныя крышталі прызматычнай і ігольчатай формы, зямлістыя і шчыльныя агрэгаты, нацёкі, скарынкі, выцветы. Цвёрдасць 2—2,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 1,68—1,75[2] г/см³. Крохкі. Растваральны ў вадзе. Пры награванні ўтварае няплаўкую белую масу, пры тэмпературы 100—238 °С страчвае крышталізацыйную ваду[2].
Радовішчы правіць
Эпсаміт утвараецца пераважна ў выніку выпарэння рапы салёных вадаёмаў і мінеральных крыніц з вялікім утрыманнем магнію. Сустракаецца на сценках пячор і горных вырабатак. Вядомы ў радовішчах выкапнёвых солей на Украіне, у Германіі і салёных азёрах у Расіі (Эльтон, Джалунскае), Казахстане, ЗША, Мексіцы, Егіпце і інш.
Эпсаміт таксама атрымліваюць штучна.
Выкарыстанне правіць
Эпсаміт выкарыстоўваецца ў медыцыне, хімічнай, тэкстыльнай, папяровай прамысловасці.
Зноскі
- ↑ Эпсомит (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ а б Інфармацыя на сайце «Каталог Минералов» (руск.)
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 146—147. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
Спасылкі правіць
- Інфармацыя на сайце «Каталог Минералов» (руск.)
- Магния сульфат // ХиМиК.ру (руск.)
- Эпсомит (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Магния сульфат (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эпсаміт