Эрліганг (культура)

Культура Эрліганг (кіт.: 二里岗文化) — археалагічная культура бронзавага веку на поўначы Кітая. У кітайскай гістарыяграфіі атаесамляецца з ранняй дынастыяй Шан. Існавала ў перыяд каля 1600 г. да н. э. — 1200 г. да н. э.

Эрліганг
Бронзавы век
Бронзавая пасудзіна сярэдзіны 2 тысячагоддзя да н.э.
Геаграфічны рэгіён Усходняя Азія
Лакалізацыя паўночны Кітай
Датаванне 1600 да н.э. — 1200 да н.э.
Носьбіты кітайцы
Тып гаспадаркі сельская гаспадарка
Пераемнасць
Эрлітоу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва культуры паходзіць ад наймення першага помніка, знойдзенага ў 1951 г. на ўсход ад Чжэнчжоу. З-за наяўнасці многіх падобных рысаў лічыцца працягам болей ранняй культуры Эрлітоу. Першапачаткова ўзнікла ў даліне Хуанхэ, але хутка пашырылася і на поўдні дасягнула Янцзы. Адметнай рысай культуры Эрліганг была вялікая колькасць вырабаў з бронзы, у тым ліку бронзавага посуду. Наяўнасць буйных умацаваных гарадскіх цэнтраў і аднастайнасць рамеснай вытворчасці можа сведчыць пра цэнтралізаваны характар грамадства і ўлады.

Спасылкі правіць