Э́рні Кру́стэн (эст.: Erni Krusten; 30 красавіка 1900, Мурастэ, павет Хар’ю, Эстонія — 16 чэрвеня 1984) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1959). Народны пісьменнік Эстоніі (1972). Лаўрэат Літаратурнай прэміі Эстоніі (1970).

Эрні Крустэн
эст.: Erni Krusten
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 красавіка 1900(1900-04-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1984(1984-06-16)[1] (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Reet Krusten[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Узнагароды

Творчасць правіць

Дэбютаваў кнігай апавяданняў «Верас» (1927). Аўтар зборнікаў навел «Сто шэрых валаскоў» (1936), «Сляпое каханне» (1941), «Паваротныя пункты» (1946), «У пошуках вясны» (1960), «Занадта дрэнная ацэнка» (1967), «Акупацыя» (1972), гісторыка-рэвалюцыйных раманаў «Паляванне на мінулае» (1929), «Кніга аб Пексах» (1946), «Сэрцы маладых» (кнігі 1—2, 1954—56), «Нібы кропля ў моры» (1962) і інш. Пісаў вершы і мініяцюры (зборнікі «Юка», 1963; «Люстра на вуліцы», 1978), п'есы, кнігі для дзяцей.

Творы правіць

Апавяданні правіць

  • «Mineviku jahil» (1929)
  • «Org Mägedi armastus» (1939)
  • «Pekside raamat» (1946)
  • «Nagu piisake meres» (1962)

Зборнікі кароткай прозы правіць

  • «Kanarbik» (1972)
  • «Pime armastus» (1941)
  • «Rahu nimel» (1951)
  • «Piitsa matused» (1957)
  • «Õnnetu armastus» (1957)
  • «Kevadet otsimas» (1960)
  • «Viis lugu» (1968)
  • «Rõõmunäljane» (1973)
  • «Vurriluu» (1980)
  • «Hull pääsuke» (1981)
  • «Metalliotsija» (1984)

Паэзія правіць

  • «Peegel tänaval» (1978)

Аповесці правіць

  • «Vana võrukael» (1966)
  • «Väga halb hinne» (1967)
  • «Okupatsioon» (1969)

Пераклады правіць

На беларускую мову асобныя творы пераклалі Анатоль Кудравец і Хведар Жычка.

Зноскі

  1. а б Ernst Krusten // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.488