Этру́ская мова — вымерлая мова этрускаў, паходжанне якой не ўсталявана. Калі не лічыць магчымае сваяцтва этрускага з дзвюма іншымі мёртвымі мовамі — рэцкай і лемнаскай, этруская мова лічыцца мовай-ізалятам і не мае прызнаных навукай сваякоў. Адной з гіпотэз пра магчымае сваяцтва этрускага з'яўляецца версія С. А. Старосціна і І. М. Дзьяканава пра сваяцтва этрускай мовы з вымерлымі хурыцкай і ўрарцкай. Іншыя даследчыкі працягваюць настойваць на сваяцтве этрускай з анаталійскай (хета-лувійскай) галіной індаеўрапейскіх моў. Улічваючы нешматлікасць вядомых этрускіх слоў і толькі абмежаваныя веды этрускай граматыкі, усе гэтыя здагадкі ў значнай ступені з'яўляюцца толькі абстрактнымі.

Этруская
Саманазва невядома; саманазва народа Rasenna
Краіны Этрурыя: Апенінскі паўвостраў, Корсіка
Агульная колькасць носьбітаў
  • 0 чал.
Вымерла I стагоддзе
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі
ізаляваная мова, гіпатэтычная тырэнская сям'я
Пісьменнасць Этрускі алфавіт
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 und
ISO 639-3 ett
IETF ett
Glottolog etru1241
Вікіпедыя на гэтай мове

За апошнія 100 гадоў дасягнуты некаторы прагрэс у вывучэнні этрускай мовы: ідэнтыфікаваны многія граматычныя формы, з той ці іншай ступенню дакладнасці ўсталяваны значэнні каля 50 слоў. Тым не менш, пра канчатковую дэшыфроўку казаць яшчэ занадта рана.

Даследчыкі з той ці іншай ступенню ўпэўненасці гавораць пра існаванне сваякоў этрускай мовы ў той жа гістарычны перыяд:

  • мова Лемнаскай стэлы VI—V ст. да н.э. (меркавана — мова пеласгаў, якія, паводле Герадота, жылі на востраве ў гэты ж перыяд);
  • рэцкая мова (шматлікія кароткія помнікі з Паўночнай Італіі V—II ст. да н.э.)
  • этэакіпрская мова (мова дагрэчаскага насельніцтва в. Кіпр) — надпісы выкананы так званым кіпрскім пісьмом (маюцца тэксты з паралельным грэчаскім перакладам);
  • меркавана — камунская мова.

У лацінскую мову ўвайшлі некаторыя меркавана этрускія запазычанні (напрыклад, persona < phersu «маска», satellitium < satnal, mantissa, palatium, servus «раб», ceremonia, antenna, arena, elementum, litera, якія сталі пазней інтэрнацыяналізмамі) і ўласныя імёны (напрыклад, назва горада Парма).

Предположительный ареал в Италии этруского языка на протяжении VI века до н. э.

Граматыка правіць

Алфавіт правіць

Першапачаткова выкарыстоўваўся архаічны заходнегрэчаскі алфавіт, акрамя двух знакаў, якія эвалюцыянавалі па гучанні: S з [s] у [z], і TS з [t] у [ts], пазней дададзены знак 8 у значэнні [p]. У асобных этрускіх і рэтыйскіх надпісах ужываліся свае арыгінальныя знакі. У адзіным тэксце (Tabula Cortonensis) нароўні са знакам M [m] сустракаецца менавіта складовы знак са значэннем [um].

Да 700 года да н.э. этрускі алфавіт складаўся з 26 літар:

𐌀 𐌁 𐌂 𐌃 𐌄 𐌅 𐌆 𐌇 𐌈 𐌉 𐌊 𐌋 𐌌
𐌍 𐌎 𐌏 𐌐 𐌑 𐌒 𐌓 𐌔 𐌕 𐌖 𐌗 𐌘 𐌙
,
A B G D E V Z H Θ I K L M
N Ξ O P Ś Q R S T Y X Φ Ψ

Да 400 года да н.э. класічны этрускі алфавіт складаўся з 21 літары:

𐌀 𐌂 𐌃 𐌄 𐌅 𐌆 𐌇 𐌈 𐌉 𐌋 𐌌 𐌍 𐌐 𐌑 𐌓 𐌔 𐌕 𐌖 𐌘 𐌙 𐌚
A C D E V Z H Θ I L M N P Ś R S T U Φ Ψ F

Гэты алфавіт выкарыстоўваўся да II стагоддзя да н.э., пакуль яго не пачаў замяняць лацінскі алфавіт.

Фанетыка правіць

 
Эвалюцыя этрускага алфавіта

Лацінская транслітарацыя этрускіх слоў перадае шмат адценняў, якія ніяк не адлюстроўваліся ў этрускіх надпісах. Так, на пісьме этрускі не адрознівалі звонкія і глухія зычныя, апускалі кароткія галосныя (лац.: Subura — этруск.: spur, лац.: Caere — этруск.: cisre, лац.: Minerva — этруск.: menrva і г.д.).

На пісьме адрозніваліся 4 галосныя: a, e, i, u (гэтая асаблівасць уласцівая і іншым тырэнскім мовам).

У этрускай мове мелася багатая сістэма сібілянтаў.

Фанетычная сістэма этрускай мовы
губныя p, ph, f
зубныя t, th, s, ś , z(ts)
палатальныя k, ch, h
санорныя r, l, m, n, i(j), v/u
галосныя i, e, a, u
дыфтонгі ai, ei, ui, au/av, eu, uv

Лексіка правіць

Адзначаны лацінскія і грэчаскія запазычанні. Пра лексічныя супадзенні з хацкай мовай гл. у артыкуле хацкая мова.

Марфалогія правіць

Словаўтварэнне і словазмяненне — выключна суфіксальнае (прэфіксы не адзначаны). Аглюцінатыўная мова з моцна выяўленай тэндэнцыяй да флектыўнасці.

Імя правіць

Назоўнік і прыметнік скланяюцца па агульнай парадыгме:

  • намінатыў-акузатыў (абсалютыў): няма паказчыку.
  • генітыў I: -s ; генітыў II: -(a)l.
  • лакатыў: -i.
  • аблатыў I: -is ; аблатыў II: -(a)ls (у некаторых публікацыях называецца «падвойны генітыў»).
  • пасесіў I: -si ; пасесіў II: -(a)le.
  • множны лік: -r (адуш.) ; -χva (неадуш.).
  • генітыў мн. ліку: -ra-s (адуш.) ; -χva-l (неадуш.).
  • пасесіў мн. ліку: ra-si (адуш.) ; -χva-le (неадуш.).
  • сумесны склон (ці саюз?) = «і …» (аналаг лацінскага …que): -c (дадаецца пасля ўсіх іншых марфалагічных паказчыкаў)

Прыметнікі, вытворныя ад назоўнікаў, маюць паказчык -na.

Дзеяслоў правіць

Дзеяслоўныя суфіксы:

  • цяперашні час: -u.
  • прошлы час, актыў: -ce.
  • прошлы час, пасіў: -χe.
  • належнасць: -(e)ri.
  • ін'юктыў: -e.
  • кан'юнктыў: -a.
  • імператыў: няма паказчыку (паводле меркавання А. І. Неміроўскага — паказчык -θ).
  • актыў. дзеепрым. цяп. ч.: -as(a); -u; -θ.
  • актыў. дзеепрым. пр. ч.: -θas(a); -nas(a).
  • пасіў. дзеепрым. (а таксама дзеепрым. ад непераход. дзеяс.) пр. ч.: -u; -icu; -iχu.

Дзеяслоў-звязка «быць» у цяперашнім часе апускаўся; вядомыя яго формы прошлага часу amuce, amce, ame.

Часціцы правіць

Адмоўная часціца надзейна не ідэнтыфікавана. Паводле меркавання А. Марандзі, адмоўна-забароннай з'яўляецца часціца ei[1].

Прыназоўнікі і паслялогі не ідэнтыфікаваны; мяркуецца, што іх ролю выконвалі склонавыя паказчыкі, а таксама апісальныя фразеалагізмы. З-за гэтай асаблівасці этрускай мовы яе сінтаксіс даволі бедны.

З саюзаў надзейна ідэнтыфікаваны …c («і»), які дадаецца да слова пасля ўсіх астатніх марфем.

Лічэбнікі правіць

Дзякуючы выяўленым гульнявым кубікам і шматлікім надмагільным надпісам сістэма лічэбнікаў у цэлым адноўлена, хоць працягваюцца дыскусіі наконт значэння некаторых лічэбнікаў:

1 θu(n)
2 zal, esal
3 ci
4 huθ
5 maχ
6 śa
7 semφ
8 cezp
9 nurφ
10 śar (сумніўна) ці halχ (С. Яцамірскі)
20 zaθrum
«-ццаць» = -alχ
«без …-х» = -em

Цікавая асаблівасць: шматразрадныя лічэбнікі, якія заканчваюцца на «сем», «восем», «дзевяць», не існавалі (за выключэннем уласна 7, 8, 9). Так, 27 выражалася як ciem cialx, літар. «без 3-х 30», 19 як θunem zaθrum, літар. «без 1-га 20», і т.п. Адгэтуль асаблівасць рымскіх лічбаў, запазычаная ў этрускаў, калі меншы лічэбнік перад вялікім аднімаецца ад яго (напр. XIX — 19).

Сімвалы этрускіх лічэбнікаў
Дзесятковая сістэма Этруская назва Сімвал *
1 θu I
5 maχ Λ
10 šar X
50 muvalχ ­­
100 ? C , Ж
500 ? (круг, унутры якога 5 кропак)
1000 ? (дуга, унутры якой 3 кропкі)

1 thu

2 zal, es(a)l

3 ci

4 ša

5 mach

6 huth

7 semph(?)

8 cezp(?)

9 nurph(?)

10 šar

16 huthzar

17 ciem zathrum

18 eslem zathrum

19 thunem zathrum

20 zathrum

27 ciem cealch

28 eslem cealch

29 thunem cealch

30 cialch (cealch)

40 šealch

50 muvalch (*machalch)

60 *huthalch

70 semphalch(?)

80 cezpalch(?)

90 *nurphalch(?)

100 ?

1000 ?

Сінтаксіс правіць

Звычайны парадак слоў — SOV. Сказы, нават у доўгіх тэкстах, звычайна кароткія; у цэлым этруская мова не была прыстасаваны да ўтварэння складаназлучаных і складаназалежных сказаў (гл. Часціцы).

Каляндар правіць

Вядомыя назвы васьмі месяцаў свяшчэннага календара.

  • uelcitanus (lat.) = сакавік.
  • aberas (lat.) = красавік; apirase = у месяцы красавіку.
  • ampiles (lat.) = май; anpilie = у месяцы маі.
  • aclus (lat.) = чэрвень; acal(v)e = у месяцы чэрвені.
  • traneus (lat.) = ліпень.
  • ermius (lat.) = жнівень.
  • celius (lat.) = верасень; celi = у месяцы верасні.
  • xof(f)er(?) (lat.) = кастрычнік.

Сувязі з іншымі мовамі правіць

Тырэнская сям'я правіць

Роднаснымі этрускай мове з'яўляюцца лемнаская мова (в. Лемнас) і рэцкая мова (усходнія Альпы). Х. Рыкс аб'ядноўваў гэтыя мовы ў тырэнскую сям'ю.

Індаеўрапейскія мовы правіць

Пытанне аб генеалогіі этрускай мовы, як і тырэнскіх моў, застаецца адкрытым. Гіпотэза пра сваяцтва з індаеўрапейскімі мовамі, папулярная да сярэдзіны XX ст., у наш час падтрымкай даследчыкаў не карыстаецца. Даўжэй за іншыя дыскутаваліся гіпотэзы пра сваяцтва з палеабалканскімі і анаталійскімі мовамі (У. Георгіеў). Нягледзячы на адсутнасць сваяцтва, у этрускай адзначаны запазычанні з італійскіх моў, у першую чаргу з лацінскай, досыць архаічныя па форме (этр. nefts = лац. nepos < *nepots), што можа сведчыць пра кантакты ў дапісьмовую эпоху.

Мовы Каўказа правіць

А. Трамбеці адзначаў структурнае падабенства этрускай мовы з паўночнакаўказскімі (нахска-дагестанскімі). Таксама адзначаюцца некаторыя марфалагічныя і лексічныя супадзенні з хурыта-ўрарцкімі мовамі[2].

Дагрэчаскія мовы Крыта і Кіпра правіць

Прыхільнікамі сваяцтва этрускай мовы з дагрэчаскімі мовамі Крыта (мінойскай і/ці пеласгскай) у наш час з'яўляюцца С. Яцамірскі ў Расіі і Дж. Факеці ў Італіі.

Т. Джонс прапанаваў тлумачэнне аднаго з этэакіпрскіх тэкстаў (двухмоўнай таблічкі з Аматуса) на этрускай мове, аднак не быў падтрыманы іншымі лінгвістамі.

Надпісы правіць

У наш час вядома больш за 12 тыс. этрускіх надпісаў, аднак сярод іх вельмі нешматлікія змяшчаюць больш за дваццаць слоў. У 1893 годзе надпісу на этрускай мове пачалі збіраць у «Corpus Inscriptionum Etruscarum».[3] Надпісы па іх мэтавым прызначэнні можна падзяліць на 5 катэгорый:

  1. надпісы-прысвячэнні, якія галоўным чынам зробленыя на вазах, дзе названа імя ўладальніка ці дарыльшчыка, напрыклад mi Larθa — я [ёсць] уласнасць Ларта (T.L.E. 154), mi mamerces: artesi — я [ёсць] уласнасць Мамеркуса Артэ (T.L.E. 338);
  2. надпісы па зароку, адрасаваныя герою ці алтару, напрыклад mini muluvanece Avile Vipiiennas — Аўл Вібена мне падарыў (T.L.E. 35);
  3. пахавальныя надпісы на саркафагах і грабніцах, напрыклад mi larices telaθuras suθi — я [я ёсць] грабніца Ларыса Тэлатура (T.L.E. 247);
  4. надпісы на стэлах, прысвечаныя пэўнаму чалавеку;
  5. доўгія надпісы, якія змяшчаюць больш за 20 слоў — найменш шматлікія. Да прыкладу, вядома толькі 8 надпісаў, якія змяшчаюць больш за 40 слоў:
  • Liber Linteus («Ільняная кніга») — кніга, напісаная на льняным палатне, якая змяшчае каля 1200 слоў, у тым ліку 500 розных;
  • чарапіца з Капуі (V—IV стст. да н.э.) змяшчае надпіс бустрафедонам, які складаецца з 62 радкоў і прыкладна 300 слоў, якія магчыма прачытаць;
  • памежны слуп з Перуджы (II ст. да н.э.) змяшчае інфармацыю пра падзел двух зямельных участкаў, змяшчае 46 радкоў і 130 слоў;
  • свінцовая стужка, знойдзеная ў свяцілішча Мінервы (V ст. да н.э.), змяшчае 11 радкоў і 80 слоў (40 з іх можна прачытаць);
  • свінцовы дыск з Мальяна (V ст. да н.э.) змяшчае больш за 80 радкоў;
  • Арыбал (VII ст. да н.э.) змяшчае 70 слоў;
  • скрыжалі з Піргі (V ст. да н.э.) — тры залатыя пласціны, дзве з якіх змяшчаюць 52 словы на этрускай мове;
  • бронзавая таблічка з Картоны (III—II ст. да н.э.) змяшчае надпісы пра продаж зямельнай уласнасці, выгравіраваныя з двух бакоў (32 радкі з аднаго, 8 — з іншага).

Зноскі

  1. Appunti su iscrizioni etrusche arcaiche contenenti la formula della negazione, in Revue Belge de Philologie et d'Histoire, LXXIV, 1996, pp. 121—129 | Alessandro Morandi — Acad…
  2. Facchetti G. (2002). Appunti di morfologia etrusca.
  3. Робер Ж.-Н. Этруски = Robert J.-N. Les Etrusques. — М.: Вече, 2007. — С. 226-230. — 368 с. — (Гиды цивилизаций).

Літаратура правіць

  • Буриан Я., Моухова Б. Загадочные этруски. пер. с чешского. изд. «Наука», М., 1970.
  • Немировский А. И. Этруски: от мифа к истории. М., 1983.
  • Пенни Дж. Языки Италии // Кембриджская история древнего мира. Т. IV: Персия, Греция и Западное Средиземноморье ок. 525—479 гг. до н. э. Под ред. Дж. Бордмэна и др. Пер. с англ. А. В. Зайкова. М., 2011. С. 852—874. — ISBN 978-5-86218-496-9
  • Риджуэй Д. Этруски // Кембриджская история древнего мира. Т. IV: Персия, Греция и Западное Средиземноморье ок. 525—479 гг. до н. э. М., 2011. С. 754—803.
  • Савенкова Е. Д. Этрусская морфемика: Опыт формального моделирования. СПб., 1996.
  • Савенкова Е. Д., Великосельский О. А. К вопросу о префиксации в этрусском языке // Проблемы современного теоретического и синхронно-описательного языкознания. Лингвистика. История лингвистики. Социолингвистика. Вып.5., СПб., 2003. ISBN 5-288-03321-8.
  • Тайны древних письмён. Проблемы дешифровки. Сборник. М. 1975.
  • Яцемирский С. А. Опыт сравнительного описания минойского, этрусского и родственных им языков. М.: «Языки славянской культуры», 2011. ISBN 978-5-9551-0479-9
  • L'enigma svelato della lingua etrusca, Giulio M. Facchetti, Newton & Compton editori, Roma, 2000. Seconda edizione 2001.
  • Il " mistero " della lingua etrusca, Romolo A. Staccioli (alla fine dell'opera è presente un glossario di vocaboli etruschi attualmente decifrati con certezza.) Newton & Compton editori, Roma, 1977. 2° édition, 1987.
  • Gli Etruschi: una nuova immagine, Mauro Cristofani, Giunti , Firenze, 1984.
  • L'etrusco una lungua ritrovata, Piero Bernardini Marzolla, Mondadori, Milano, 1984
  • Lingua e cultura degli Etruschi, Giuliano e Larissa Bonfante, Editori Riuniti, 1985
  • Rivista di epigrafia etrusca, Mauro Cristofani (nella rivista Studi Etruschi, pubblicata dall'Istituto di Studi Etruschi e Italici, Firenze)
  • Fowler M., Wolfe R.G. Materials for the Study of the Etruscan Language: in 2 vols. Wisconsin, 1965.
  • Rix, Helmut : Etruskische Texte, 1991, ISBN 3-8233-4240-1 (2 Bde.)
  • Rix, Helmut : Rätisch und Etruskisch , Innsbruck , Inst. für Sprachwiss. , 1998 , ISBN 3-85124-670-5
  • Pfiffig, Ambros Josef : Die etruskische Sprache , Verl.-Anst. , 1969
  • Perrotin, Damien Erwan : Paroles étrusques, liens entre l'étrusque et l'indo-européen ancien , Paris [u.a.] , L' Harmattan , 1999 , ISBN 2-7384-7746-1
  • Pallottino, Massimo: La langue étrusque Problèemes et perspectives , 1978
  • Guignard, Maurice : Comment j'ai déchiffré la langue étrusque , Burg Puttlingen , Impr. Avisseau , 1962
  • O. Hoffmann — A. Debrunner — A Scherer: Storia della lingua greca, Napoli, 1969, vol. I, pp. 25-26.
  • Il popolo che sconfisse la morte. Gli etruschi e la loro lingua, Giovanni Semerano, Bruno Mondadori, 2003.

Спасылкі правіць

 
Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў этрускай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Этруская мова»

Агульныя правіць

Дэшыфроўка правіць

Лексіка правіць