Этрускі алфавіт — набор сімвалаў, характэрны для пісьмовай этрускай мовы. Створаны на аснове заходнегрэчаскага алфавіту.

Этрускі алфавіт
Тып пісьма кансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовы Этруская
Гісторыя
Месца ўзнікнення Таскана
Дата стварэння VII ст. да н.э.
Перыяд VII ст. да н.э. - I ст. н.э.
Найстаражытны дакумент Надмагільныя надпісы, надпісы на люстэрках
Уласцівасці
Напрамак пісьма Справа налева, злева направа, бустрафедон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Этрускія алфавіты, рэканструкцыя

Адносіцца да італійскіх алфавітаў.

Гісторыя правіць

Найбольш вядомыя помнікі этрускай пісьменнасці — надмагіллі і кераміка. У наш час вядома каля дзевяці тысяч надпісаў, выкананых з дапамогай этрускага алфавіту — знойдзены на надмагільных плітах, вазах, статуях, люстэрках і каштоўнасцях. Таксама былі знойдзены фрагменты палатнянай этрускай кнігі Liber Linteus.

Напрамак пісьма: галоўным чынам справа налева, зрэдку злева направа і бустрафедон: адзін радок напісаны злева направа, другі радок — справа налева, трэцяя — злева направа і г.д. Словы не заўсёды аддзяляліся адно ад аднаго.

Этрускія надпісы былі незразумелыя ўжо рымлянам, у якіх існавала прыказка «etruscum non legitur» («этрускае не чытаецца»). Усе пазнейшыя спробы прачытаць этрускія надпісы на аснове якога-небудзь з вядомых моў не мелі поспеху; пераважае пункт гледжання, паводле якой этруская мова не роднасная вядомым еўрапейскім мовам і з’яўляецца ізаляванай.

Склад правіць

 
Этрускі алфавіт на таблічцы з Марсіліяны, чытаны справа налева: ABGDEVZHΘIKLMNΞOPŚQRSTUXΦΨ.

Найстаражытны помнік — таблічка з Марсіліяны, якая змяшчала поўны пералік (27) знакаў алфавіту. Знакі — тыя ж, што і ў заходнегрэчаскім алфавіце. Пазней з алфавіту знікае каля паловы знакаў: замест парных звонкіх — глухіх застаецца знак звычайна толькі для глухога, знікае знак для галоснага О; у той жа час з’яўляецца новы знак 8, які чытаецца як f. У этрускім алфавіце вельмі багаты набор знакаў для сібілянтаў.

Чытанне знакаў рэканструявана яшчэ ў XIX стагоддзі на падставе нешматлікіх лацінска-этрускіх білінгв, а таксама імёнаў уласных, якія сустракаюцца як у этрускіх, так і ў лацінскіх тэкстах.

Лічбы правіць

Назва Лічба Сімвал *
θu 1  
maχ 5  
śar? halχ? 10  
muvalχ 50  
? 100   ці C

Літаратура правіць

Спасылкі правіць