Эфе́кт Шо́ткі — павелічэнне шчыльнасці току насычэння тэрмаэлектроннай эмісіі пры павелічэнні напружанасці знешняга электрычнага поля, накіраванага ад анода да катода.

Тэорыя эфекту Шоткі для металаў створана нямецкім вучоным Вальтэрам Шоткі (1914).

Пры адсутнасці знешняга электрычнага поля залежнасць патэнцыяльнай энергіі электрона ў вакууме ад адлегласці да паверхні металічнага катода мае форму гіпербалы (а не прамавугольнай ступенькі). Гэта абумоўлена сіламі электрастатычнага прыцяжэння (сіламі люстранога відарыса): электрон, які знаходзіцца ў вакууме на адлегласці xc ад катода, узаемадзейнічае з ім так, быццам у катодзе на адлегласці xc ад яго паверхні знаходзіцца засяроджаны дадатны зарад, роўны па модулі зараду электрона.

Пры стварэнні знешняй крыніцай рознасці электрычных патэнцыялаў паміж катодам і анодам работа выхаду электронаў з металу ў вакуум памяншаецца.

Эфект Шоткі праяўляецца пры працяканні току праз кантакт метал-паўправаднік (дыёд Шоткі). На аснове эфекту Шоткі даследуюцца ўласцівасці паверхні катода.

Літаратура правіць