Ээра Мянцюранта
Ээра Антэра Мянцюранта (фінск.: Eero Antero Mäntyranta; 20 лістапада 1937, Пела — 30 снежня 2013, Оўлу) — фінскі лыжны гоншчык, трохразовы алімпійскі чэмпіён. Заваяваўшы 7 медалёў на чатырох зімовых Алімпійскіх гульнях, Мянцюранта з’яўляецца адным з самых паспяховых фінскіх лыжнікаў за ўсю гісторыю. За свае неверагодныя поспехі на Алімпійскіх гульнях 1964 года атрымаў мянушку Mister Seefeld (па назве месца правядзення лыжных гонак на гэтай Алімпіядзе).
Асабістая інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол[5][6] |
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1937[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 2013[3][4][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Рост | 170 см |
Вага | 65 кг |
Мянцюранта — першы фінскі спартсмен з станоўчым вынікам на допінг-тэсце. Падчас нацыянальнага чэмпіянату 1972 годзе ў яго спробе былі знойдзеныя сляды амфетамінаў, аднак вынікі былі схаваныя. Пасля Алімпійскіх гульняў у Сапара гэты факт усплыў, аднак Мянцюранта яго адмаўляў. Пазней ён прызнаў, што калоў сабе гармоны, якія падчас яго выступаў не былі забароненыя.
У апошнія гады жыцця займаўся развядзеннем паўночных аленяў у сябе на радзіме ў Пеле. Памёр 30 снежня 2013 года ў Оўлу пасля працяглай хваробы.
Зноскі
- ↑ Eero Mantyranta // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eero Mäntyranta — SLS.
- ↑ http://yle.fi/uutiset/skiing_legend_eero_mantyranta_dead_at_76/7004795
- ↑ http://www.rds.ca/ski/eero-mantyranta-s-%C3%A9teint-1.823124
- ↑ BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
- ↑ Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.