Юлія Львоўна Дазорац
Юлія Львоўна Дазорац (5 мая 1912, г. Умань, Чаркаская вобласць, Украіна — 12 верасня 1997) — урач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1969).
Юлія Львоўна Дазорац | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1997 (85 гадоў) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
Скончыла Адэскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1938).
Працавала ў Паўночна-Асяцінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1942), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1954—1973, кафедра шпітальнай тэрапіі, у 1958—1973 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: праблемы эндакрыналогіі і гепаталогіі; новыя метады функцыянальнай дыягностыкі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Функциональное состояние некоторых внутренних органов у больных тиреотоксикозом и их изменения под влиянием лечения : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 754 / Ю. Л. Дозорец. ― Вильнюс, 1967.
- Дазорац Юлія Львоўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 119.
- Дазорац Юлія Львоўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 9.