Ян Нікадзім Лапацінскі

(1747—1810) староста мсціслаўскі

Ян Нікадзім Лапацінскі (15 верасня 1747, Сар’я13 кастрычніка 1810, Шаркаўшчына) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста мсціслаўскі (з 1767).

Ян Нікадзім Лапацінскі
Ян Нікадзім Лапацінскі
Ян Нікадзім Лапацінскі
Герб «Любіч»
Герб «Любіч»
31-ы староста мсціслаўскі[d]
3 верасня 1767 — 1795
Папярэднік Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
Нараджэнне 15 верасня 1747(1747-09-15)
Смерць 13 кастрычніка 1810(1810-10-13) (63 гады)
Месца пахавання
Род Лапацінскія
Бацька Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
Маці Барбара з Копцяў[d]
Жонка Алена Вікторыя з Агінскіх[d][1] і Юзэфа Соф’я з Агінскіх[d][2]
Дзеці Тэкля з Лапацінскіх[d], Ігнацы Лапацінскі[d] і Антаніна з Лапацінскіх[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

 
Я. Н. Лапацінскі, XVIII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Мікалая Тадэвуша і Барбары з Копцяў. Меў братоў Юзафа, Станіслава і Тамаша Ігнація.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1791 на яго загад у Лявонпалі збудавалі мураваную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая[3].

Працягваў папаўняць фамільны архіў, бібліятэку і мастацкія зборы. Адкрыў у Лявонпалі ткацкую мануфактуру, майстэрні вырабу дываноў і капелюшоў, суконную фабрыку.

 
Другая жонка Юзэфа з Агінскіх

Займаўся гравіраваннем, малюнкам, дробнай скульптурай, быў мецэнатам мастацтва і калекцыянерам. У культурнай гісторыі адзначыўся найперш сваімі гравюрамі па медзі.

Апошні перыяд жыцця правёў у сваім маёнтку ў Шаркаўшчыне, дзе яго і пахавалі.

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 172–173. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 173. — ISBN 978-83-65880-76-5
  3. Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 334.

Літаратура правіць