Сар’я

аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Са́р’я (трансліт.: Sarja) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на поўнач ад Верхнядзвінска, на правым беразе ракі Сар’янкі. З’яўляецца цэнтрам Сар’янскага сельсавета.

Аграгарадок
Сар’я
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 480 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2151
Паштовы індэкс
211627[1]
Аўтамабільны код
2
СААТА
2210876086
Сар’я на карце Беларусі ±
Сар’я (Беларусь)
Сар’я
Сар’я (Віцебская вобласць)
Сар’я

Насельніцтва вёскі складае 514 чалавек (2010). Праз паселішча праходзіць дарога абласнога падпарадкавання Верхнядзвінск — Асвея.

Назва правіць

Назва паселішча паходзіць ад назвы ракі Сар’янкі (раней Сар’і), на якой паселішча ўзнікла.

Назва ракі Сар’я старабалцкага паходжання, адпачатная форма назвы — *Sarija.

Гідранімічныя аналагі — літоўская рачная назва Saria, пруская Sar-ape[2]. Яны звязаныя з індаеўрапейскім коранем *ser- / *sor- «цячы», вытворныя якога з цягам часу зніклі з балцкай лексікі, саступіўшы месца сінонімам[3][4].

Корань пашыраны з дапамогай балцкага гідранімічнага пашыральніка -ij-, як у балцкіх рачных назвах тыпу Vilkijà, Juodijà, *Īlijā (> Ілія). У сучаснай літоўскай мове ў гэтага пашыральніка, раней шматфункцыйнага, захавалася функцыя ўтвараць зборныя назоўнікі (vyras «муж; мужчына» — vyrijà «мужчыны; мужы, мужжо»)[5]. Блізкі яму пашыральнік -ej- у рачных назвах тыпу Бабруя, Мярэя.

Значэнне назвы Сар’я можна прыблізна перадаць як «Цякучая, плыткая (рака)».

Гісторыя правіць

 
Касцёл. А. Карманскі, XIX ст.

Сар’я належала магнацкаму роду Сапегаў, у адным пісьме якіх і было першае згадванне горада ў 1506 годзе. У 1753 годзе яна была выкуплена Лапацінскімі.

Перад вайной, у вёсцы жыло 193 чалавекі ў 34 дварах[6].

 
Ігнацій Лапацінскі

У 1772 годзе Росіцу ўключыла ў свой склад Расійская імперыя, знаходзілася ў Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. У 1850 годзе (па іншых сведчаннях — у 1852 годзе) Ігнат Дамінік Лапацінскі пачаў будаўніцтва ў Сар’і каменнай рыма-каталіцкай царквы, якая, па некаторых звестках, была асвечана ў 1857 годзе. У 1865 годзе, пасля паўстання 1863—1864 гадоў, царква была канфіскавана ўладамі «за хараство» («за великолепие») і перададзена РПЦ.

У жніўні 1941 — чэрвені 1942 гадоў у ваколіцах вёскі дзейнічала камуністычнае падполле, члены якога ў сувязі з пагрозай выкрыцця, пайшлі ў лес[7]. У лютым 1943 года вермахтам войскамі былі спалены 34 дамы, забіта 69 чалавек[6].

У 19241954 гадах і з 1973 года цэнтр сельсавета[8].

У 1989 годзе храм вярнулі рыма-каталікам, але ў 1990 годзе храм быў зноў перададзены РПЦ, а парафія была перайменованна на Успення Прасвятой Багародзіцы (на 2009 год налічваў усяго 600 чалавек). Праз год у касцёле аднавіліся набажэнствы.

Па прадстаўленні Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў пастановай Савета Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў вернуты ў бясплатнае карыстанне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 года касцёл выкарыстоўваецца суполкай РПЦ у вёске Сар’я.

У 2008 годзе Сар’я атрымала афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва правіць

  • 1863 год — 379 чалавек;
  • 1999 год — 564 чалавекі;
  • 2009 год — 514 чалавек.

Прадпрыемствы і арганізацыі правіць

На тэрыторыі аграгарадка размешчаны КУВСХП «Дрысенскі», у якім працуе 178 чалавек. Гаспадарка спецыялізуецца на малочна-раслінаводчым кірунку. У Сар’і знаходзяцца Дом культуры, філіял Асвейскай музычнай школы, філіял ААТ «Беларусбанк».

Дзейнічае рэгулярнае аўтобусная паведамленне з Верхнядзвінскам і па мясцовым напрамках.

Славутасці правіць

 
Сар’я, Напалеон Орда, XIX ст.

Славутыя ўраджэнцы правіць

Зноскі

  1. Белпошта Архівавана 4 жніўня 2012.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 512.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 291.
  4. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 40-41.
  5. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T.1. Vilnius, 1996. С. 80-83.
  6. а б Сарья (руск.)
  7. Шымук, Б. Сар’янскае патрыятычнае падполле / Барыс Шымук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 231.
  8. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  9. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн., 1990. — С. 22. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць