Яўген Дзмітрыевіч Брадун
Яўген Брадун (нар. 10 верасня 1982, Краматорск, УССР) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Яўген Дзмітрыевіч Брадун | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 верасня 1982[1][2] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера правіць
З 2000 года выступаў за данецкі «Шахцёр», гуляў за фарм-клубы, за асноўную каманду правёў 10 матчаў. Пасля шэрагу арэнд у 2009 годзе стаў іграком «Гомеля», які не змог выратаваць ад вылету ў Першую лігу па выніках сезону 2009.
Пасля вылету «Гомеля» перайшоў у «Севастопаль», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе 2012/2013. У ліпені 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[3], дзе стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы.
Па заканчэнні сезону пакінуў «Белшыну» і ў студзені 2014 года папоўніў склад харкаўскага «Геліяса»[4]. Увосень 2014 года пакінуў «Геліяс».
Сезон 2015 распачаў у севастопальскім СКЧФ у чэмпіянаце Крыма, пазней стаў гуляць за «Гвардзеец». У сезоне 2017/18 гуляў за ялцінскі «Артэк» і адначасова быў яго галоўным трэнерам, пазней вярнуўся ў «Гвардзеец». У 2018 годзе завяршыў кар’еру і канчаткова перайшоў на трэнерскую працу.
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Украіны: 2001/02
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Украіны: 2002/03
- Пераможца Першай украінскай лігі: 2012/13
Зноскі
- ↑ Evgen Bredun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yevhen Bredun // FBref.com
- ↑ Данишевский и Бредун стали игроками «Белшины»(недаступная спасылка)
- ↑ Полузащитник «Белшины» Бредун перешел в «Гелиос»(недаступная спасылка)