1-я асобная танкавая брыгада (Украіна)

1-я асобная танкавая Северская брыгада (укр.: 1-ша окрема танкова Сіверська бригада) — фарміраванне танкавых войскаў у складзе Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны. Па арганізацыйна-штатнай структуры ўваходзіць у склад АК «Поўнач».

1-я асобная танкавая Северская брыгада
Нарукаўны знак 1-й танкавай брыгады.
Гады існавання 1997наш час
Краіна  Украіна
Падпарадкаванне Сухапутныя войскі Украіны
Уваходзіць у Аператыўнае камандаванне «Поўнач»
Тып Танкавыя войскі Украіны
Дыслакацыя пгт. Ганчароўскае, Чарнігаўская вобласць
Мянушка Северская
Удзел у Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны,
Уварванне Расіі ва Украіну (2022)
Камандзіры
Дзеючы камандзір палкоўнік Леанід Аляксеевіч Хода

Гісторыя правіць

У 1997 годзе ў пасёлку Ганчароўскае на базе 292-га гвардзейскага танкавага палка 72-й гвардзейскай механізаванай дывізіі была створана 1-я асобная танкавая брыгада.

Вайна на ўсходзе Украіны правіць

 
1-я асобная танкавая Северская брыгада на ўсходзе Украіны.

З сакавіка 2014 удзельнічала ў Данбаскім канфлікце. Брыгада была размешчана ў раёне Глухава, Прылукі, пазней — пад Ярмалінцы, каля мяжы з Расіяй[1].

12 лютага 2015, падчас баёў за Дэбальцава, рота 1-й танкавай брыгады капітана Аляксандра Мароза была накіравана ў раён Логвінава. У ёй з пяці танкаў Т-64БМ «Булат» на заданне выйшлі тры. Машыны выйшлі з сяла Луганскага і прыкрывалі левы фланг сіл 30-й брыгады, ішлі на Логвінава. Паводле афіцыйнай украінскай інфармацыі, танкісты ў 20-хвілінным баі ліквідавалі не менш трох варожых танкаў Т-72[2].

Станам на 10 студзеня 2021 года брыгада падчас АТА страціла загінулымі 59 чалавек[3][4].

Структура правіць

Арганізацыйна, асобная танкавая брыгада складаецца з танкавых батальёнаў, механізаванага батальёна, брыгаднай артылерыйскай групы, зенітна-ракетнага дывізіёна, рэактыўнага дывізіёна, падраздзяленняў забеспячэння:

  • Упраўленне, штаб
  • 1-ы танкавы батальён
  • 2-і танкавы батальён
  • 3-і танкавы батальён
  • Механізаваны батальён
  • Брыгадная артылерыйская група
    • батарэя кіравання і артылерыйскай разведкі
    • самаходны артылерыйскі дывізіён
    • самаходны артылерыйскі дывізіён
    • рэактыўны артылерыйскі дывізіён
  • Зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён
  • Разведвальная рота
  • Палявы вузел сувязі
  • Група інжынернага забеспячэння
  • Група матэрыяльнага забеспячэння
  • Рамонтна-аднаўленчы батальён
  • Медыцынская рота
  • Рота РХБ абароны
  • Каменданцкі ўзвод
  • Узвод снайпераў
  • Пажарны ўзвод

Узбраенне і ваенная тэхніка правіць

 
Т-64БВ 1-й асобнай танкавай Северскай брыгады падчас вучэнняў.

1-я танкавая брыгада — адзіная ва Узброеных Сілах Украіны, на ўзбраенні якой знаходзяцца мадэрнізаваныя ўкраінскія танкі Т-64БМ «Булат». Баявыя машыны аснашчаны высокадакладнай зброяй і сучаснымі кіраванымі ракетамі «Камбат», маюць магутныя рухавікі, сістэмы дынамічнай абароны і навядзення.

Гісторыя назвы правіць

18 лістапада 2015, у рамках агульнавайсковай рэформы, Указам Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі была зацверджана назва вайсковай часці1 асобная гвардзейская танкавая брыгада замест ранейшай назвы — 1 асобная гвардзейская танкавая Наўгародская ордэнаў Чырвонага Сцяга, Кутузава, Багдана Хмяльніцкага, Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі брыгада[5].

22 жніўня 2016, у рамках агульнавайсковай рэформы, чарговым указам прэзідэнт выключыў з ужывання гвардзейскае званне[6].

23 жніўня 2017, з мэтай аднаўлення гістарычных традыцый нацыянальнай арміі адносна назваў вайсковых часцей, з прычыны узорнага выканання пастаўленых задач, высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы і па нагоды 26-й гадавіны незалежнасці Украіны, брыгадзе было прысвоена ганаровае найменне «Северская». 24 жніўня 2017, на парадзе да Дня незалежнасці Украіны, брыгада атрымала баявы сцяг[7].

Кіраўніцтва правіць

  • (2013) палкоўнік Грыцкоў Андрэй Мікалаевіч[8][9]
  • палкоўнік Аляксей Зобнін (2014)
  • палкоўнік Сяргей Маленка (з 2014 — в. а. камбрыга, зацверджаны ад 2016)
  • (2017) палкоўнік Алег Білічэнка[10]
  • (2019) падпалкоўнік Юрый Межакаў
  • (2020) падпалкоўнік Леанід Хода

Зноскі правіць

  1. "(2) «Соболь» визвався першим". archive.is [украінская]. 2017-07-14. Праверана 2017-07-14.
  2. Цензор.НЕТ. "АЛЕКСАНДР МОРОЗ, 1-Я ТАНКОВАЯ БРИГАДА: "ТРИ МОИХ "БУЛАТА" СОЖГЛИ ТРИ Т-72 В ЛОГВИНОВО В ОДНОМ БОЮ"". Цензор.НЕТ [руская]. Архівавана з арыгінала 2020-04-14. Праверана 2017-07-13.
  3. Зведена таблиця загиблих Міністерства Оборони України по підрозділах та військових званнях (станом на 01.03.2020 р.) Архівавана 31 жніўня 2018. Книга пам’яті полеглих за Україну
  4. 1-а окрема танкова бригада Архівавана 17 жніўня 2015. Книга пам’яті полеглих за Україну
  5. Указ президента Украины от 18 ноября 2015 года № 646/2015 «О внесении изменений в указ президента Украины от 30 октября 2000 № 1173»
  6. Указ президента Украины от 22 августа 2016 года № 344/2016 «О внесении изменений в указ президента Украины от 30 октября 2000 № 1173»
  7. Указ президента Украины от 23 августа 2017 года № 234/2017 «О присвоении почетных наименований военным частям Вооруженных сил Украины и уточнении некоторых наименований»
  8. monitor.cn.ua, Інформ-агенція «Чернігівський монітор» -. Гаряче серце капітана Мороза. Чернігівський монітор. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 13 ліпеня 2017.
  9. monitor.cn.ua, Інформ-агенція «Чернігівський монітор» -. Грицьков Андрій Миколайович. Чернігівський монітор. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2017. Праверана 19 жніўня 2017.
  10. В Командуванні Сухопутних військ ЗС України проаналізували діяльність військових комісаріатів за 2017 рік. http://www.mil.gov.ua/. Міністерство оборони України (27 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2017. Праверана 28 грудня 2017.

Спасылкі правіць