115-я Горацкая партызанская брыгада
115-я Горацкая партызанская брыгада — была створана ў кастрычніку 1943 года як атрад 35-А, (з лютага 1944 года як 115-ы Горацкі партызанскі атрад). Атрад сфарміраваў 4 роты, пашырыў уплыў на 2-гі атрад (пазней 112-ы Горацкі партызанскі атрад) і з лістапада 1943 года выконваў функцыі галоўнай арганізацыі. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Горацкага, Дрыбінскага, Дубровенскага, Шклоўскага, Аршанскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года атрад (801 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў 115-ы атрад з кастрычніка 1943 года як брыгаду ў складзе 4 атрадаў.
61-я партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Дыслакацыя | Горацкі, Дрыбінскі, Дубровенскі, Шклоўскі, Аршанскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Г. Р. Ленчыкаў |
Камандаванне правіць
Камандзір правіць
Камісары правіць
- І. І. Лагімахаў;
- А. Ф. Палікарпаў.
Гісторыя правіць
Асноўныя баявыя дзеянні вялі па абароне раёна дыслакацыі, дзе ў маі 1944 года пад аховай партызан было больш за 3,5 тыс. мірных жыхароў. У маі 1944 года разам з 112-ым Горацкім партызанскім атрадам партызаны вялі абарончыя баі, прарвалі блакаду і выйшлі з акружэння. Наносілі ўдары на чыгуначных участках Магілёў — Крычаў, Орша — Шклоў.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.