22 (песня Тэйлар Свіфт)

«22» — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Афіцыйны рэліз адбыўся 12 сакавіка 2013 года пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай у супрацоўніцтве з Максмам Марціным і Шалбэкам. Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і дасягнула 20 месца ў Billboard Hot 100.

«22»
Вокладка сінгла «22» (P175, 2013)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Red
Выпушчаны 12 сакавіка 2013
Мова англійская
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Жанр поп, дыска, баблгам-поп, дэнс-поп
Працягласць 3:52
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Макс Марцін, Шалбэк
Аўтар песні Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«I Knew You Were Trouble»
(2012)
«22»
(2013)
«Red»
(2013)

Інфармацыя правіць

«22» была запісана як паўнавартасная поп-песня, якая пачынаецца з рэзкага акустычнага гітарнага рыфа, што пераходзіць у дыска, баблгам-поп і дэнс-поп на прыпеве[1][2][3]. На момант стварэння песня з'яўлялася адной з самых нестандартных у кар'еры спявчакі. Пасля самастойнага напісання альбома «Speak Now» яна вырашыла супрацоўнічаць з рознымі аўтарамі песень і прадзюсарамі для «Red», каб выйсці за рамкі свайго гучання. Лірычна трэк апісвае радасць і бесклапотнасць 22-гадовага ўзросту[4]. Дзякуючы сваёй прыхільнасці да пэўнай даты, з цягам часу песня ператварылася ў культурны феномен.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

  За ўвесь час 22 стаў маім любімым узростам. Мне падабаецца, што ты працягваеш нечаму вучыцца, але ведаеш усё, што табе трэба. Ты яшчэ нічога не ведаеш, але ты ведаеш, што нічога не ведаеш. Ты дастаткова дарослы для таго, каб пачаць будаваць планы на жыццё, але не настолькі, каб не мець шматлікіх пытанняў. З гэтага нараджаецца адчуванне бесклапотнасці, якое заснавана на нерашучасці, страху і, разам з тым, свабодзе дзеянняў. Я вельмі многаму навучылася ў гэтым узросце.  

Трэк планавалі даслаць на радыё ЗША 5 сакавіка 2013 года, але прэм'еру адсунулі на адзін тыдзень, да 12 сакавіка. У Вялікабрытаніі рэліз адбыўся яшчэ пазней, 31 сакавіка. Разам з ім выйшаў эксклюзіўны абмежаваны тыраж індывідуальна пранумараванага CD-сінгла. Ён прадаваўся і сам па сабе, і разам з гастрольнымі таварамі.

Пасля выхаду «22» атрымала станоўчыя водгукі музычных крытыкаў, якія пахвалілі запамінальную мелодыю і поп-пастаноўку[5]. Песня дасягнула 20 месца ў Billboard Hot 100, стаўшы шостай песняй з «Red», якая дасягнула топ-20 у ЗША. Кампазіцыя таксама трапіла ў дзясятку лепшых сінглаў у многіх краінах свету. Музычнае відэа было знята ў Малібу, штат Каліфорнія. Згодна з сюжэтам, Свіфт весяліцца на вечарыне са сваімі сябрамі. Рэжысёрам выступіў Энтані Мэдлер[6].

Патаемнае пасланне — «Дыяна Эшлі Клэр Селена».

Чарты правіць

Штотыднёвыя чарты правіць

Чарт (2013) Вышэйшая
пазіцыя
  ARIA 21
  Ultratip Flanders 3
  Ultratip Wallonia 28
  Hot 100 Airplay 97
  Hot Pop Songs 28
  Canadian Hot 100 20
  Canada CHR/Top 40 16
  Canada AC Hot 11
  Rádio Top 100 100
  SNEP 155
  IRMA 12
  Media Forest 3
  Lebanese Top 20 14
  RIANZ 23
  Official Charts Company 9
  Singles Digitál Top 100 36
  Mediaguide 4
  UK Singles Chart 9
  Billboard Hot 100 20
  Billboard Adult Contemporary 19
  Billboard Adult Top 40 9
  Billboard Mainstream Top 40 12

Выніковыя гадавыя чарты правіць

Чарт (2013) Вышэйшая
пазіцыя
  Canadian Hot 100 78
  UK Singles Chart 76
  Billboard Hot 100 71
  Billboard Adult Top 40 48

Зноскі

  1. Lansky, Sam. Taylor Swift Announces "22" As Next 'Red' Single. Idolator. Buzz Media (6 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы November 16, 2017. Праверана February 18, 2013.
  2. Sheffield, Rob (December 12, 2019). "All 153 of Taylor Swift's Songs, Ranked". Rolling Stone. Архівавана з арыгінала December 16, 2019. Праверана December 16, 2019.
  3. Rowley, Glenn. Which Taylor Swift Album Is Your Favorite? Vote!. Billboard (22 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы October 30, 2019. Праверана October 30, 2019.
  4. Song Reviews For Taylor Swift’s "Red" (29 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы November 7, 2017. Праверана January 29, 2014.
  5. Taylor Swift’s "22": Listen To The Storming Pop Track. Idolator (18 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы October 1, 2017. Праверана November 26, 2012.
  6. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2016. Праверана 16 красавіка 2020.