Asterias amurensis — від марскіх зорак з атраду Forcipulatida.

Asterias amurensis


Від зверху і знізу
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asterias amurensis Lütken, 1871


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  157216
NCBI  7602
EOL  597577

Апісанне правіць

Знешні выгляд правіць

Мае пяць прамянёў, спінны бок выпуклы, яго колер сіні, бэзавы або чырванаваты, брушны бок плоскі, бледна-жоўты. Дыяметр да 30 см.

Распаўсюджванне правіць

Засяляе паўночную частку Ціхага акіяна. У расійскіх водах шматлікі ў Японскім моры, Татарскім праліве, у берагоў паўднёвай часткі Сахаліна і на поўдні Курыльскай грады. Жыве на глыбіні ад 50-60 метраў да прыбярэжнай паласы.

Харчаванне правіць

Корміцца двухстворкавымі малюскамі (мідыямі, марскімі грабеньчыкамі).

Размнажэнне правіць

Нерастуе два разы ў год — у маі—чэрвені і жніўні—верасні. Адна асобіна вымётвае в сярэднім 12 мільёнаў ікрынак, з якіх развіваюцца двухбакова-сіметрычныя лічынкі біпінарыі, а затым брахіялярыі. Лічынкі сілкуюцца мікраводарасцямі.

Asterias amurensis і чалавек правіць

Валодае атрутнымі ўласцівасцямі і здольная выклікаць атручванне пры ўжыванні ў ежу.

Шкоднік марыкультурных гаспадарак. На стадыі лічынкі яна здольная пранікаць у саджанкі нават з дробнай сеткай.

Зноскі