Соўка гама

(Пасля перасылкі з Autographa gamma)

Соўка гама, Вуса-гама[1] (Autographa gamma) — матылёк з сямейства совак (Noctuidae). Лацінская назва паходзіць ад малюнка на пярэдніх крылах, якія нагадваюць літару гама грэчаскага алфавіту.

Соўка гама
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Autographa gamma (Linnaeus, 1758)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  937932
NCBI  254363
EOL  546314

Апісанне правіць

Матылёк сярэдняга памеру, размах крылаў 40 — 48 мм. Афарбоўка пярэдніх крылаў ад шэрай да цёмна-бурай або чырванавата-бурай, заднія крылы шэра-жоўтыя з шырокай бураватай аблямоўкай па краі. У цэнтры кожнага пярэдняга крыла маецца серабрыстая пляма, якая нагадвае літару грэчаскага алфавіту гама. Афарбоўка матылькоў шмат у чым залежыць ад кліматычных умоў мясцовасці, дзе развіваўся вусень.

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджана практычна па ўсей Еўропе, у большай частцы Азіі і ў Паўночнай Афрыцы. Як правіла, дарослыя матылі залятаюць на поўнач ад свайго асноўнага арэалу. Вясной асобныя матылі дасягаюць Ісландыі, Грэнландыі і Фінляндыі, у некаторыя гады бываюць масавыя міграцыі. Наступная хваля міграцыі адбываецца ў сярэдзіне лета. Часам адзначаецца і зваротная восеньская міграцыя матылькоў ў больш паўднёвыя раёны.

Жыццёвы цыкл правіць

 
Вусень

Матыль дае ад 1 да 3 пакаленняў у год, у залежнасці ад рэгіёна. У асобныя гады пры спрыяльных умовах можа быць 4 пакаленні. Яйкі бялёсыя, авальныя, з рабрыстай паверхняй; адкладаюцца, як правіла, на ніжнюю паверхню лісця па 1-2, радзей па 3-6. Вусені выводзяцца праз 3-7 дзён, у халодным клімаце развіццё можа зацягнуцца.

Зноскі