Blueberry Hill — амерыканская эстрадная песня, якую напісалі ў 1940 годзе Вінсент Роўз (музыка), Эл Льюіс і Лары Сток (тэкст). Найбольшую папулярнасць песня атрымала ў выкананні Фэтса Даміна ў 1956 годзе.

«Blueberry Hill»
Сінгл выканаўцы Фэтса Даміна
з альбома This Is Fats Domino!
Бок «Б» "Honey Chile"
Выпушчаны 1956
Мова англійская
Жанр Рок-н-рол, рытм-энд-блюз
Кампазітар Вінсент Роўз, Лары Сток, Эл Льюіс
Працягласць 2:28
Лэйбл Imperial 5407
Аўтар песні Лары Сток
Фэтса Даміна, храналогія сінглаў
«When My Dreamboat Comes Home»
(1956)
«Blueberry Hill»
(1956)
«The Rooster Song»
(1957)

Таксама вядомым з’яўляецца яе выкананне на той час прэм’ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным на дабрачынным канцэрце ў Санкт-Пецярбургу 10 снежня 2010 года. Канцэрт быў прысвечаны дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. Падчас канцэрту адна з вядучых падыйшла да століка, дзе сядзеў Пуцін і прапанавала яму што-небудзь спець.

— Я, як і пераважная большасць людзей, ні спяваць, ні граць не ўмею, але люблю гэта рабіць … Вам прыйдзецца пацярпець, — папярэдзіў Пуцін прысутных, пасля чаго падышоў да раяля і стаў найграваць.

Ён выканаў песню пад акампанемент фартэпіяна і ў суправаджэнні джазавага аркестра. Зал вітаў выступ расійскага прэм’ера апладысментамі. Пасля гэтага Пуцін выканаў кампазіцыю групы Зямляне «Трава каля дома» і сыграў на раяле «З чаго пачынаецца Радзіма».

Зноскі

Спасылкі правіць