Пажарніца наземная
Пажа́рніца наземная[3] (Calamagrostis epigejos) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Злакі, або Метлюжковыя (Poaceae).
Пажарніца наземная | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Назвы правіць
Пажарніца наземная, перапалявіца, пажарнік[4][5][6], мятла лясная[4].
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовая травяністая расліна 80—150 см у вышыню з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамое. Лісце блакітнавата- або шаравата-зялёнае.
Кветкі дробныя, несамастойныя, сабраныя ў буйныя суквецці даўжынёй да 30 см. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць
Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Афрыкі[7]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі[7]. Насяляе хваёвыя і змешаныя лясы і хмызнякі. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[8]. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[8].
Выкарыстанне правіць
Высушаныя суквецці выкарыстоўваюцца для складання сухіх букетаў[9]. Грубая кармавая трава лугоў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 27. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
- ↑ а б Taxon: Calamagrostis epigejos (L.) Roth (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN)
- ↑ а б Вейник наземный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Гарнизоненко Т. С. Сухоцветы // Справочник современного ландшафтного дизайнера. — Ростов-на-Дону: Феникс, 2005. — 313 с. — (Строительство и дизайн). — ISBN 5-222-06328-3.
Літаратура правіць
- Манкевіч В. І. Пажарніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 71—72.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 121. Calamagrostis epigejos (L.) Roth — Вейник наземный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 215. — ISBN 8-87317-091-6.
- Вейник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 132. — 563 с. (руск.)
Спасылкі правіць
- Вейник наземный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Дикие родичи культурных растений — Calamagrostis epigeios (L.) Roth. — Вейник наземный // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)