Caracal — род млекакормячых сямейства каціных (Felidae).

Caracal
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caracal


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552459
NCBI  61393
EOL  35822
FW  224077

Гісторыя класіфікацыі правіць

Назва Caracal была прапанавана Джонам Эдвардам Греем у 1843 годзе, як родавая назва для аднаго адзінага віду каціных, што жыве ў Афрыцы і паўднёва-заходняй Азіі, Caracal caracal.

У 2000 годзе Матэрн і МакЛенан разглядалі від як сястрынскі таксон да сервала.

Да 2006 года таксанамічная класіфікацыя Caracal як манатыпнага роду мела шырокае прызнанне.

Відавы склад правіць

Браен і Джонсан (2007) на аснове пробаў ДНК уключыл у род Caracal тры віды:

Рэканструкцыі філагенезу правіць

Агульны продак усіх трох відаў гэтага роду жыў 5,6 мільёнаў гадоў таму, агульны продак каракала і залатой коткі жыў прыкладна 1,9 мільёнаў гадоў таму. Гэтая таксанамічная рэкласіфікацыя была часткова прынятая членамі Групы спецыялістаў МСАП, з прызнаннем належнасці залатой коткі да роду Caracal, але пакідаючы сервала ў асобным манатыпным родзе Leptailurus.

У апошняй зводцы па сусветнай фаун5 («Віды млекакормячых свету», 2005) яго аўтары схіляюцца да узвышэннф рангаў усіх трох відаў да ўзроўню асобных родаў :

  • Caracal caracalCaracal caracal (у розны час разглядалі ў складзе родаў Felis, Lynx або Urolynchus)
  • Caracal aurataProfelis aurata (у розны час разглядалі ў складзе родаў Felis, Catopuma або Caracal)
  • Caracal servalLeptailurus serval (у розны час разглядалі ў складзе родаў Felis, Lynx або Caracal)

Літаратура правіць

Галерэя правіць