Catocala electa — від матылькоў з сямейства совак.

Catocala electa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Catocala electa (Vieweg, 1790)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  423518
EOL  533789

Апісанне правіць

Размах крылаў — 65-88 мм[1]. Пярэднія крылы светлыя, шэрага колеру з бурым напыленнем, з чорнымі папярочнымі лініямі і вялікай з выразнымі контурамі плямай, якая мае форму літары «W». Дадзеная пляма ўтвараецца вонкавай папярочнай палоскай і служыць галоўнай адметнай прыкметай для дадзенага віду. Хвалістая лінія з’яўляецца светлай і невыразнай. Пупышкападобная пляма бурага колеру, з двайной аблямоўкай.

Заднія крылы чырвонага колеру: у самца з малінава-чырвоным адценнем, у самкі — з рудавата-чырвоным. Заднія крылы з чорнага колеру сярэдняй перавяззю і чорнай аблямоўкай. Дадзеная перавязь не даходзіць да ўнутранага краю, а ў сярэдзіне — яна звужаецца, выгінаючыся пад прамым вуглом. Бахромка крылаў белага колеру, хвалістая.

Арэал правіць

Поўдзень Еўропы, Каўказ, Сярэдняя, Малая і Пярэдняя Азія, Паўднёвы Урал, Сібір, Далёкі Усход, Японія, Прымор’е, Прыамур'е, Кітай[1].

Біялогія правіць

Жыве ў мяшаных лясах, парках, лесапалосах, на берагах вадаёмаў, на забалочаных участках, а таксама ў лугавых далінах, заліўных лугах, вільготных біятопах. У гарах падымаецца на вышыні да 1400 метраў над узроўнем мора. Лёт матылькоў адзначаецца з пачатку ліпеня да пачатку кастрычніка. Матылі актыўныя ноччу і ў прыцемках.

Жыццёвы цыкл правіць

Вусень жоўта-бурага колеру альбо жоўта-шэрага колеру, з невялікімі чорнымі кропкамі. Восьмы сегмент гусеніцы нясе жоўтую бародаўку, а адзінаццаты — невялікае ўзвышэнне з двума вяршынямі. Галава гусеніцы жоўтага колеру, з бурым малюнкам на ёй. Стадыя гусеніцы: май—чэрвень. Кармавыя расліны вусеняў: віды роду вярба (Salix), у тым ліку лаза прырэчная (Salix viminalis) і таполя. Кукалка бурага колеру. Зімуе яйка.

Падвіды правіць

Ахова правіць

Занесены ў Чырвоную кнігу Маскоўскай вобласці (0-я катэгорыя. Від, верагодна зніклы на тэрыторыі вобласці.)

Зноскі

  1. а б Ключко З. Ф. — Совки України / Совки Украины, серия Природа України — Раєвського, Киев, 2006 -ISBN 966-7016-39-0