Choreutidae — сямейства лускакрылых насякомых. Налічвае каля 420 відаў.
Распаўсюджанне
правіць
Сямейства распаўсюджана на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Найбольшая відавая разнастайнасць выяўляецца ў Палеарктыцы, Індамалаі і Аўстраліі.
Некаторыя віды
- Anthophila abhasica Danilevsky, 1969
- Anthophila fabriciana Linnaeus, 1767
- Choreutis nemorana Hübner, 1799
- Choreutis pariana Clerck, 1759
- Prochoreutis myllerana Fabricius, 1794
- Prochoreutis pseudostellaris Budashkin, 2003
- Prochoreutis sehestediana Fabricius, 1776
- Prochoreutis stellaris Zeller, 1847
- Tebenna bjerkandrella Thunberg, 1784
- Tebenna chingana Danilevsky, 1969
Малыя і сярэднія матылі. Размах крылаў 9-20 мм. Галава пакрыта ляжачай луской на лбе і прыпаднятай у вобласці цемені і патыліцы, з вочкамі. Ніжнегубныя шчупікі загнутыя ўверх. Хабаток добра развіты. Вусікі ніткападобныя. Крылы шырокія. Заднія крылы часта шырэй пярэдніх. Агульны фон крылаў цёмны. Узор утвараюць выгнутыя папярочныя перавязі, плямы і кропкі, а таксама металічныя бліскучыя рыскі і плямы.
Вусені шкілетуюць лісце травяністых і драўняных раслін. Яны развіваюцца групамі пад агульнай сеткай з шоўку, або ў лісці, згорнутым у трубачку. У некаторых відаў маладыя вусені ядуць лісце. Кукалкі з радамі шыпоў на тэргітах брушка. Матылі актыўныя днём.
Зноскі