Цынклідыум стыгійскі

(Пасля перасылкі з Cinclidium stygium)

Цынклідыум стыгійскі (Cinclidium stygium) — від імхоў сямейства мніевых (Mniaceae).

Цынклідыум стыгійскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cinclidium stygium Sw.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  16051
NCBI  67261
EOL  924954
IPNI  ???
TPL  tro-35157566

Апісанне правіць

Дзярнінкі звычайна акруглыя, густыя, карычнева-зялёныя або чырвона-бурыя, знізу чарнаватыя, густалямцавыя да асновы новых гадавых парасткаў. Сцябло прамастойнае, даўжынёй да 10 см, простае або з каляверхавінкавымі парасткамі. Лісце рыхла размешчанае, каля звужанай асновы акруглае або адваротнаяйкападобнае, раптоўна коратка і рэзка завостранае, на верхавінцы сцябла ў малалістай разетцы, шпатэлепадобнае, з выцягнутым вострым кончыкам; усё — з чырвона-бурай аблямоўкай. Жылка простая, бура-чырвоная, заканчваецца ў верхавінцы ліста або выступае з яго кончыка. Клеткі ліста авальна-6-вугольныя, пры аснове падоўжаныя. Каробачка на ножцы, павіслая, прадаўгаватая, жоўта-карычневая. Перыстом двайны. Вечка пуката-канічнае, з бародаўкай.

Пашырэнне правіць

Аркта-альпійскі від з цыркумпалярным арэалам у паўночным паўшар’і, які ахоплівае арктычную, таежную і падтаежную зоны; на поўдні трапляецца ў гарах. У паўднёвым паўшар’і мае ізаляваны фрагмент арэала, які займае паўднёвую частку Паўднёвай Амерыкі. Знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваных лакалітэтах на паўднёвай мяжы пашырэння, трапляецца толькі ў заходніх раёнах Беларускага Паазер’я. Месцы росту: нізінныя, асакова-гіпнавыя балоты з удзелам у покрыве пуханосу альпійскага, часцей на берагах невялікіх азёр; трапляецца невялікімі групамі курцін на абмежаваных плошчах.

Асаблівасці біялогіі правіць

Аднадомны. Спараносіць летам.

Ахова правіць

Занесены ў Чырвоная кніга Беларусі, ахоўваецца ў Бярэзінскім запаведніку.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)