Марфалагічныя прыкметы
правіць
Размах крылаў 31—41 мм. Пярэднія крылы зялёныя з серабрыстымі завостранымі плямамі ля асновы, у сяярдзіне і ў вяршыні крыла. Круглыя і пупышкападобныя серабрыстыя плямы ўнутры, праз іх праходзіць чорна-зялёны штрых. Заднія крылы белыя, ля вонкавага краю аліўкава-бурыя. Махры на абедзвюх парах крылаў белыя.
Распаўсюджанне
правіць
Асаблівасці біялогіі
правіць
Дае 1 генерацыю ў год. Лёт імага назіраецца з канца мая да жніўня. Вусень развіваецца на розных відах палыну, дарослага вусеня можна знайсці ў верасні—кастрычніку. Засяляе цалінныя ўчасткі стэпу, сухія пашы, паляны, ускрайкі лесу, на поўначы і захадзе арэала — пясчаныя арэны.
Пагрозы і ахова
правіць
Пагрозы — узворванне стэпаў і пашаў. Ахова не ажыццяўляецца. Трэба захаваць цалінныя ўчасткі сухіх стэпаў і пашаў.