Hahniidae — сямейства аранеаморфных павукоў, якое налічвае 235 відаў у 26 родах[1].

Hahniidae

Самка Cryphoeca silvicola
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hahniidae Bertkau, 1878

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  871526
NCBI  134567
EOL  8791
FW  268777

Распаўсюджанне правіць

Прадстаўнікі сямейства распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Роды з Паўночнага паўшар’я і Афрыкі маюць адрозненні ў структуры геніталій з тымі родамі, якія пераважаюць у Паўднёвым паўшар’і. Зусім няшмат відаў адкрылі ў Паўднёва-Усходняй Азіі[1].

Апісанне правіць

Даўжыня цела павукоў дасягае каля 2 міліметраў. Тыповая рыса павукоў гэтага сямейства — размяшчэнне шасці сваіх прадзільных органаў на папярочнай лініі. Апошні сегмент вонкавага прадзільнага параўнальна доўгі і стаіць вышэй за ўсіх астатніх[1].

Павуцінне правіць

Будуюць вельмі тонкія лоўчыя сеткі, якія формай нагадваюць аркуш паперы, а таксама ў адрозненне ад мноства павукоў сеткі не будуюцца на водступах. Шоўк, які выкарыстоўваецца ў гэтых сетках, настолькі тонкі, што нават заўважыць павуцінне немагчыма, калі яно не пакрыта расой[1].

Экалогія правіць

Павукі аддаюць перавагу месцам паблізу вадаёмаў або каля імхоў. Таксама часта сустракаюцца сярод апалага лісця і дэтрыту ці на лісці хмызнякоў і дрэў[1].

Спіс родаў правіць

Зноскі

  1. а б в г д Murphy & Murphy 2000: 173

Літаратура правіць

  • Murphy, Frances & Murphy, John (2000): An Introduction to the Spiders of South East Asia. Malaysian Nature Society, Kuala Lumpur.
  • Platnick, Norman I. (2007): The world spider catalog, version 8.0. American Museum of Natural History.