Homo gautengensis (лац.) — від вымерлых афрыканскіх гамінідаў, які жыў прыкладна 1,8 млн гадоў таму. Валодаў буйнымі зубамі для перажоўвання расліннай ежы і адносна невялікім мозгам.

 Homo gautengensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo gautengensis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Адкрывальнік новага віду — Дарэн Курнеў (Dr. Darren Curnoe), палеоантрополог з Універсітэта Новага Паўднёвага Уэльса. Праца выканана сумесна з вядомым палеаантраполагам Філіпам Тобайосам.

Назва віду паходзіць ад слова «Gauteng» — «залатое месца» на мове племені сесота. Так называецца паўднёваафрыканская правінцыя, дзе зробленая галоўная знаходка, якая паслужыла для новаспечанага віду галатыпам — чэрап Stw 53, знойдзены ў Стэркфантэйне ў 1976 годзе. Сярод іншых знаходак, па якім апісаны від — фрагменты чэрапаў (у тым ліку вядомы SK 847), сківіцы, зубы і іншыя акамянеласці.

Шматлікія знаходкі «ранніх Homo» ў паўднёваафрыканскіх пячорах зроблены даўно, але адносна іх відавога і нават родавага статусу працягваюцца дыскусіі.

Аўтар артыкула прыводзіць табліцу са спісам з 64 падобных знаходак (прыкладна траціну з ўсіх знаходак «ранніх Homo» у Афрыцы), а таксама агляд меркаванняў аўтараў адносна іх таксанамічнай прыналежнасці. Розныя аўтары спрабавалі аднесці дадзеныя знаходкі і да розных аўстралапітэкаў, і куды-небудзь аднесці ўнутры роду Homo. Шэраг даследчыкаў казаў аб тым, што, верагодна, на поўдні Афрыкі ў перыяд ад 1 да 2 млн. гадоў назад існаваў не адзін, а некалькі відаў «ранніх людзей».

Апісаны ў 2010 годзе Australopithecus sediba, які жыў у той жа час, што і H. gautengensis, аказаўся значна больш прымітыўным. Адпаведна яго шанцы на званне продка чалавека значна знізіліся. Замест A. sediba . Д. Курно вылучае на ролю прамога продка «ранніх Homo» від Australopithecus garhi, які быў знойдзены ў Эфіопіі і датуецца узростам каля 2,5 млн гадоў таму[1].

Зноскі

Спасылкі правіць