Ласняк Лёзеля
Ласняк Лёзеля[3] (Liparis loeselii) — кветкавая расліна роду Ласняк (Liparis) сямейства Ятрышнікавыя (Orchidaceae).
Ласняк Лёзеля | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам і прамастойным, яйкападобна ўздутым каля асновы сцяблом вышынёй 8—20 см. Лісце бліскучае, амаль супраціўнае, прадаўгаватае або эліптычна-ланцэтнае, паступова звужаецца ў кароткія крылатыя чаранкі. Кветкі жаўтавата-зялёныя, па 2—10 у рэдкай гронцы. Прыкветнікі дробныя, плеўкавыя, яйкападобна-ланцэтныя. Губа эліпсападобная або авальная, звужаная пры аснове, з невялікім паўавальным бугарком. Плод — сухая каробачка, якая растрэскваецца.
Арэал правіць
Пашырэнне: Еўразія, Паўночная Амерыка. На тэрыторыі Беларусі трапляецца спарадычна (пераважна ў Віцебскай і Гомельскай абласцях) у асобных лакалітэтах паблізу паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: тарфяныя балоты, балоцістыя лугі, забалочаныя берагі азёр. Расце невялікімі групамі і адзінкавымі экзэмплярамі.
Цвіце ў маі—чэрвені, пладаносіць у чэрвені—жніўні. Размнажаецца насеннем, зрэдку вегетатыўна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура правіць
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі правіць
- Глянцелистник Лёзеля: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |