Сцябло прамое, вышынёй 50-120 см. Лісце пальчата-складанае, чарговае, з вузкімі лісточкамі, якіх бывае 5-11. Кветкі матыльковага тыпу, жоўтыя, сабраны ў доўгіх верхавінных гронках, тычынкі усё зрослыя ў трубачку. Песцік сагнуты, схаваны ў лодачцы. У любінаў пераважае самаапыленне, хоць можа быць і перакрыжаванае апыленне насякомымі. Плод — боб, трохі членісты, вялікі, буры, на верхавіне з калючкай, пакрыты ўзорам. Бабы лёгка рэпаюцца пры паспяванні. Насенне бобападобнае, шэрае, са светлымі плямкамі. Корань стрыжневы, з вялікай колькасцю бакавых каранёў, якія распаўсюджваюцца глыбока ў глебу і маюць вялікую засваяльную здольнасць. Клубянькі ў лубіну вялікія; яны пакрываюць як галоўны корань, так і бакавыя. Лубін вузкалісты мае выдатную азотазасваяльную здольнасць.
Значэнне і выкарыстанне
правіць
Лубін вузкалісты часцей за ўсё вырошчваюць у пару (укр.) (бел. на зялёнае ўгнаенне. Падобныя з ім лубін жоўты (Lupinus luteus) і Lupinus albus. Асабліва важнае значэнне набываюць безалкалоідныя формы любінаў, якія выкарыстоўваюцца на корм жывёле.
Распаўсюджанне
правіць
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
- Zhukovsky, P.M. (1929). A contribution to the knowledge of genus Lupinus Tourn. Bull. Apll. Bot. Gen. Pl.-Breed., Leningrad-Moscow, XXI, I:16-294.
- Gladstones, J.S. (1998). Distribution, Origin, Taxonomy, History and Importance. In: J.S. Gladstones et al. (eds.), Lupin as Crop Plants. Biology, Production and Utilization. 1-39.