Orgyia antiqua — від матылькоў падсямейства ваўнянкі (Lymantriinae), шырока распаўсюджаны ў Еўропе і Канадзе. У прадстаўнікоў гэтага віду вельмі ярка выяўлены палавы дымарфізм.

Orgyia antiqua

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orgyia antiqua (Linnaeus, 1758)


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  939668
NCBI  335469
EOL  504948

Апісанне правіць

Здольнасць да палёту ў гэтых матылькоў назіраецца толькі ў мужчынскіх асобін. Размах крылаў самцоў ад 2,5 да 3,5 см; крылы жаўтлява-карычневага колеру з белымі плямамі. Самкі не маюць здольнасці да палёту, але ў іх захоўваюцца маленькія крылцы (як рудыменты) белага колеру. Самі самкі буйней самцоў, шэрага колеру і пакрытыя белымі валасінкамі.

У перыяд размнажэння самка адкладае 200—400 яек, і гіне адразу пасля кладкі. Вусені цёмнага колеру, з чырвонымі плямамі; маюць 4 жоўтых чубка на спіне, і адзін рыжаватага колеру на галаве. Знешні выгляд вусеняў адпужвае патэнцыйных драпежнікаў, папярэджваючы іх аб уласнай неядомасці. Звычайна самцы ў гэты перыяд дасягаюць даўжыні да 3 см, самкі — да 4,5.

Экалогія правіць

Першапачаткова від быў шырока распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, аднак у наш час калоніі гэтых матылькоў былі выяўленыя ў Паўночнай Афрыцы, Сібіры і Канадзе.

Практычна не маюць ворагаў у жывой прыродзе.

Паколькі гусеніцы гэтых насякомых сілкуюцца лісцем дрэў, яны з'яўляюцца шкоднікамі раслін. Сродкамі барацьбы з'яўляецца ручны збор вусеняў і інсектыцыраванне.

Ілюстрацыі правіць

Зноскі