Paraplectana tsushimensis — від павукоў з сямейства павукоў-кругапрадаў (Araneidae). Навуковая назва віду была ўпершыню апублікаваная ў 1960 годзе Ямагуці.
Галоўнай асаблівасцю прадстаўнікоў віду з’яўляецца спроба афарбоўкай і позай мімікрыраваць пад божых каровак. Цікава, што да 2010 году даследнікам трапляліся толькі самкі. Потым японскія навукоўцы знайшлі[1] малюсенькага самца аднаго з відаў. Аказалася, што яны значна меншыя за самак: сярэдняя даўжыня складае каля 2 мм, а ў самак 7-9 мм.