Звычайныя асаеды (Pernis) — род птушак сямейства ястрабіныя (Accipitridae).
Прадстаўнікі гэтага роду гняздуюцца ва ўмераных і цёплых зонах Старога Свету і харчуюцца лічынкамі вос і пчол, а таксама дробнымі хрыбетнымі. Два віды ўмераных шырот — Асаед звычайны (Pernis apivorus) і Pernis ptilorhynchus з’яўляюцца мігруючымі.
Выявіўшы ў зямлі гняздо вос, птушка пачынае капаць не каля ўваходу ў гняздо, а прама над гняздом, па самым кароткім шляху ад паверхні зямлі да гнязда. Ногі мацнейшыя, чым у канюкоў таго ж памеру, добра прыстасаваныя для капання. Шчыльнае апярэнне непранікальна для жал перапончатакрылых.
Прадстаўнікі гэтага роду маюць апярэнне, якое імітуе апярэнне маладых асобін звычайнага канюка (Buteo buteo) і відаў роду Spizaetus. Магчыма, гэта мімікрыя, якая выпрацавалася для абароны ад больш буйных драпежных птушак.
Зноскі
- ↑ Welcome (англ.). IOC World Bird List (v). (Праверана 22 чэрвеня 2006).