Вязавік трохлісты[3], птэлея трохлістая (Ptelea trifoliata) — кветкавая расліна роду Вязавік (Ptelea) сямейства Рутавыя (Rutaceae).
Батанічнае апісанне
правіць
Прыгожы куст ці невялікае дрэўца, да 6 м вышынёй, з круглявай кронай. Маладыя парасткі апушаныя, на наступны год голыя, чырвона-бурыя, старыя галіны цёмна-бурыя. Лісце трайчатае, цёмна-зялёнае, бліскучае, доўга не ападае восенню. Кветкі дробныя, да аднаго сантыметра, зелянява-белыя, з непрыемным пахам, у шчыткападобных суквеццях да васьмі сантыметраў у папярочніку. Плады — крылаткі, падобныя на плады вяза, за што від і атрымаў адну са сваіх назваў, нярэдка амаль усю зіму захоўваюцца на галінах. Плады пры расціранні пахнуць хмелем.
Самыя распаўсюджаныя дэкаратыўныя формы:
- пірамідальная (f. fastigiata);
- залацістая (f. aurea);
- пяцілістковая (f. pentaphylla);
- пухнатая (f. pubescens) — з апушанымі лісточкамі. На жаль, гэтыя формы не вельмі цягавітыя і пакутуюць ад зімовых маразоў.
Даволі марозаўстойлівая расліна, непатрабавальная да глебы, можа пераносіць невялікую засоленасць. Засухаўстойлівая і мірыцца з умовамі горада.
На поўдні аддае перавагу лёгкаму зацяненню. У больш паўночных раёнах пажаданы сонечны цёплы ўчастак.
Значэнне і выкарыстанне
правіць
Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках, як падлесак пад дрэвамі з ажурнай кронай. Свежае лісце і маладую кару выкарыстоўваюць у медыцыне, плады — у піваварстве як заменнікі хмелю.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.