Remondis

нямецкая кампанія

Remondis AG & KG — нямецкая кампанія. Асноўная сфера дзейнасці збор, перапрацоўка і утылізацыя адходаў, сцёкавыя воды.

Remondis AG & KG
Тып камандзітнае таварыства[d]
Заснаванне 1934
Размяшчэнне
Галіна збор смецця, перапрацоўка адходаў
Абарот
  • 6 млрд € (2015)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 32 000 чал.
Дэвіз IM AUFTRAG DER ZUKUNFT
Даччыныя кампаніі Duales System Deutschland[d]
Сайт remondis.de

Была заснавана ў 1934 годзе, і да 2005 года працавала пад назвай Rethmann. У цяперашні час з’яўляецца найбуйнейшым аператарам па перапрацоўцы і ўтылізацыі адыходаў у Германіі, мае вялікую долю рынку ў Польшчы і ў Аўстраліі, працуе яшчэ ў 18 краінах Еўропы, а таксама ў Японіі, Індыі, Кітаі і на Тайвані.

Remondis-Minsk правіць

 
Смеццявоз Remondis на базе аўтамабіля МАЗ на вуліцах Мінска

Прадпрыемства створана на базе «Мінскіх другасных рэсурсаў» і часткі «Спецкамунаўтатранса». На цяперашні момант «Рэмондзіс-Мінск» працуе ў трох раёнах горада: Фрунзенскім, Кастрычніцкім і Маскоўскім. У першую чаргу, намаганні сумеснага прадпрыемства накіраваныя на раздзельны збор рэсурсаў.

Аб’ём прамых замежных інвестыцый складае больш за 4,5 млн долараў ЗША. Доля замежнага інвестара ў статутным фондзе сумеснага прадпрыемства складаў 51 %. Агульны капітал (статутны фонд) сумеснага прадпрыемства фарміруецца ў памеры каля 10 млн долараў ЗША[1].

Зноскі

Спасылкі правіць