Słowo (газета, Пецярбург)

газета, Пецярбург

«Słowo» (бел.: Слова) — польская газета. Выдавалася з 2 (14) студзеня да 21 лютага (5 сакавіка1859 года ў Пецярбургу штодзённа. Выдавец І. Агрызка. З дэмакратычных пазіцый асвятляла пытанні сялянскага, міжнароднага жыцця, асветы. Надрукавала вершы У. Сыракомлі, А. Чайкоўскага, матэрыялы пра літаратурнай дзейнасць Г. Марцінкевіча. У «Słowo» супрацоўнічалі Ю. Барташэвіч, М. Балінскі, Э. Жалігоўскі (А. Сава), З. Серакоўскі, У. Спасовіч, У. Сыракомля, магчыма, В. Каліноўскі, брат К. Каліноўскага. З газетай быў звязаны беларускі паэт Я. Вуль.

Słowo
Тып газета
Выдавец Іасафат Пятровіч Агрызка
Краіна
Заснавана 2 (14) студзеня 1859
Спыненне публікацый 21 лютага (5 сакавіка) 1859
Мова польская
Галоўны офіс

Забаронена за публікацыю ліста польскага гісторыка І. Лялевеля.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць