Іасафат Пятровіч Агрызка

(Пасля перасылкі з І. Агрызка)

Іасафат Пятровіч Агрызка (1826, Лепельскі павет Віцебскай губерні — 30 сакавіка 1890, Іркуцк) — беларускі выдавец, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.

Іасафат Пятровіч Агрызка
Нараджэнне 1826 ці 1827[1]
Смерць 1890 ці 17 сакавіка 1890(1890-03-17)[1]
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, палітычны вязень, выдавец, юрыст, дзяржаўны служачы
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітычная дзейнасць[d][2], выдавецкая справа[2], права[2], дзяржаўная служба[2] і журналістыка[2]
Месца працы
Бітвы

Скончыў Лепельскае павятовае вучылішча, Мінскую гімназію, юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1849). З 1850 года служыў у Кадыфікацыйнай камісіі Царства Польскага, якая ў сталіцы Расійскай імперыі займалася ўпарадкаваннем, а таксама распрацоўкай законаў для гэтай аўтаномнай правінцыі.

У Санкт-Пецярбургу заснаваў друкарню (1859—1863), у 1859 выдаваў на польскай мове газету «Słowo» (забаронена ўладамі) і альманах «Pismo zbiorowe» (т. 1-2), выдаў першы збор твораў М. Дабралюбава (т. 1-4, 1862), перавыдаў старажытныя законы ВКЛ і Польшчы «Volumina Legum» («Збор законаў», т. 1-8, 1859—1860). Сябраваў з М. Чарнышэўскім.

Падчас паўстання 1863—1864 гадоў стаў галоўным прадстаўніком паўстанцкага варшаўскага ўрада (камісар Нацыянальнага ўрада) у Санкт-Пецярбургу (прызначаны ў лютым 1863 года). Сучаснікі адзначалі, што ў той перыяд Агрызка быў перакананы ў непазбежнасці сутыкнення Расіі з Англіяй і Францыяй, што і вызначыла яго паводзіны.

Арыштаваны 14 лістапада 1864 і пасля працяглага следства ў Вільні прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага на 20 гадоў катаргі, якую адбываў у Сібіры (Акатуй, Вілюйск, Якуцк). У 1877 вызвалены з забаронаю вяртацца на тэрыторыю Беларусі, Літвы, Польшчы.

Зноскі

Літаратура правіць