Selenopidae — сямейства аранеаморфных павукоў, якое ўключае больш за 300 відаў. Сваю навуковую назву яны атрымалі ад Селены (інш.-грэч. Σελήνη), багіні Месяца ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Selenopidae

Selenops sp.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Selenopidae Simon, 1897

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  871538
NCBI  243502
EOL  184
FW  57490

Апісанне правіць

У прадстаўнікоў сямейства прыкметная манера перамяшчэння: яны ходзяць не галавой наперад, а бокам. Як і крабы, яны могуць рухацца ў бок і назад.

Сустракаюцца ў асноўным у Паўночнай Амерыцы, але часам і ў паўднёвай частцы Еўропы і Азіі.

Яны не ткуць павуцінне, а звычайна палююць на зямлі, хаваючыся сярод расліннасці, напрыклад кветак.

Экалогія правіць

У павукоў плоскае цела, жывуць яны пад камнямі і на сценах. Павукі даволі спрытныя, і злавіць іх нялёгка. Іх маскіроўка дапамагае ім не кідацца ў вочы, таму заўважыць іх на сценах або камянях даволі цяжка.

Роды правіць

На студзень 2024 World Spider Catalog уключае ў сямейства наступныя роды[1]:

  • Amamanganops Crews & Harvey, 2011 — Філіпіны
  • Anyphops Benoit, 1968 — Афрыка
  • Garcorops Corronca, 2003 — Каморскія астравы, Мадагаскар
  • Godumops Crews & Harvey, 2011 — Папуа — Новая Гвінея
  • Hovops Benoit, 1968 — Мадагаскар
  • Karaops Crews & Harvey, 2011 — Аўстралія
  • Makdiops Crews & Harvey, 2011 — Індыя, Непал
  • Selenops Latreille, 1819 — Азія, Паўночная Амерыка, Карыбскія астравы, Паўночная Амерыка, Афрыка, Цэнтральная Амерыка
  • Siamspinops Dankittipakul & Corronca, 2009 — Малайзія, Тайланд, Тайвань

Зноскі

  1. Family: Selenopidae Simon, 1897. World Spider Catalog. Natural History Museum Bern. Праверана 24 красавіка 2019.

Літаратура правіць

  • Bosselaers, J. (2004). A new Garcorops species from Madagascar copal (Araneae: Selenopidae). Zootaxa 445:1-7 PDF
  • Penney, D., Ono, H. & Selden, P.A. (2005). A new synonymy for the Madagascan copal spider fauna (Araneae, Selenopidae). J. Afrotrop. Zool. 2:41-44. PDF(недаступная спасылка) (недаступная спасылка)