Selevinia betpakdalaensis — сысун атраду грызуноў, адзіны від роду Selevinia сямейства соневыя (Gliridae).

Selevinia betpakdalaensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Selevinia betpakdalaensis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  584977
EOL  327943

Гісторыя адкрыцця правіць

Падчас экспедыцыі, арганізаванай у 1938 маладым заолагам, дацэнтам казахскага універсітэта Віктарам Сялевіным  (руск.) у пустыні Бетпак-Дала, размешчанай паміж возерам Балхаш, нізоўем ракі Сарысу  (руск.) і ракой Чу, былі здабытыя 5 асобнікаў раней невядомага для навукі звярка. Адзін з іх, які стаў тыпавым асобнікам, быў здабыты 5 жніўня 1938 года на паўночнай ускраіне пустыні Бетпак-Дала ва ўрочышчы Кзыл-Уй. Экспедыцыя скончылася на паўднёвым баку пустыні каля станцыі Чу. Сялевін з шафёрам вярнуліся старажытнымі караванными шляхамі праз увесь Казахстан у Сяміпалацінск. Там Віктар захварэў цяжкім грыпам. Ледзь акрыяўшы ад яго, ён прыязджае ў Алма-Ату, паспявае зрабіць даклад, здаць справаздачу і памірае ад ускладненняў недалечанай хваробы. Гэта адбылося роўна праз тры месяцы пасля адкрыцця новага віду, 4 лістапада 1938 года.

Удзельнік экспедыцыі Барыс Аляксеевіч Беласлюдов (1915—1939)[1] звяртаецца па дапамогу да асістэнта той жа кафедры, дзе працаваў Селевін, Валяр'яна Сямёнавіча Бажанава  (руск.). Неўзабаве яны разам публікуюць артыкул з апісаннем новага роду ў гонар памерлага першаадкрывальніка В. А. Сялевіна — Selevinia[2]. Яшчэ праз год выходзіць другі артыкул, але іншай паслядоўнасцю тых жа аўтараў, у якой яны апісваюць новае сямейства грызуноў Seleviniidae[3]. А праз яшчэ 2 гады, каб зацвердзіць свой прыярытэт на міжнародным узроўні, тыя ж аўтары апублікавалі паведамленне на англійскай мове[4]. Некалькі дзесяцігоддзяў лічылася, што гэта адзінае сямейства млекакормячых, эндэмічнае для Казахстана і для ўсяго СССР. У савецкіх зводках яно згадваецца ў рангу падсямейства больш чым праз паўстагоддзе[5], з замежных яно знікла крыху раней[6]. Адно з апошніх навуковых паведамленняў Бажанава прысвечана роду Selevinia[7].

Біялагічнае апісанне правіць

Вонкава падобная на мыш. Даўжыня цела да 9,5 см, хваста да 7,5 см, маса цела — 30-35 грамаў. Мех густы, пышны. Хвост густа пакрыты кароткімі валасамі, паміж якімі не відаць рагавых лускавінак. Афарбоўка верхняга боку цела шэрая, ніжняга — бялёсая. Вушы адносна вялікія (14-18 мм); яны могуць стульвацца ў трубачку і разгортвацца, як веер.

Распаўсюджанне правіць

Selevinia betpakdalaensis — эндэмік Казахстана. Жыве ў палынова-салянкавых пустынях Цэнтральнага  (руск.) і Усходняга Казахстана  (руск.) ад 50° паўночнай шыраты і да мяжы на поўдні. Усюды рэдкая. Частка паўтаральных знаходак віду звязана з зараснікамі рэліктавай расліны — Spiraeanthus schrenckianus, эндэміка Сярэдняй Азіі.

Спосаб жыцця правіць

 
Selevinia betpakdalaensis на паштовай марцы Казахстана, 1993 год.

Selevinia betpakdalaensis добра лазіць па галінках кустоў. Актыўная ў прыцемках. У вывадку да 8 дзіцянятаў. Лінька вельмі своеасаблівая. Па назіраннях, яна адбываецца шляхам адслойвання кавалачкаў эпідэрмісу  (руск.) разам з валасамі, якія на іх трымаюцца. Пад адпластаваным эпідэрмісам да гэтага часу ўжо з’яўляецца густая шчотка новых валасоў. Зімой упадае ў спячку.

Харчаванне правіць

Аснову рацыёну складаюць насякомыя, у асноўным саранчовыя. Палююць таксама на павукападобных (тарантулы). Можа доўга абыходзіцца без пітной вады, задавальняючыся той вільгаццю, якая змяшчаецца ў здабычы. Палюе ў прыцемках.

Зноскі

  1. Белослюдов Алексей Николаевич (1887—1939) — краевед, учитель.
  2. Белослюдов Б. А., Бажанов В. С. 1938. Новый род и вид грызуна из Восточного Казахстана. // Уч. зап. Казах. гос. универ., том 1, в. 1, стр. 81-86.
  3. Бажанов В. С., Белослюдов Б. А, 1939. Новое семейство грызунов. // Ученые записки Казахского государственного университета, т. 3, стр. 3-8.
  4. Bashanov V. S., Belosludov B. A., 1941. A remarkable Family of Rodents from Kazakhstan. // Journ. Mammal., v. 22, No 3 p. 313.
  5. Павлинов И. Я., Яхонтов Е. Л., Агаджанян А. К. 1995. Млекопитающие Евразии. I. Rodentia. М.: Изд-во МГУ, с. 53 (подсемейство Seleviniinae)
  6. Wilson D. E., Reeder D. M. (eds) 1993. Mammal Species of the World a Taxonomic and Geographic Reference. 2-d edition. Washington-London: Smithsonian Institution Press. P. 765. Selevininae разглядаецца як малодшы сінонім падсямейства Leithiinae, прычым род Selevinia разам з родам Myomimus аб’яднаны ў адну трыбу Myomimini
  7. Бажанов В. С. 1974. Состояние познания Seleviniidae (Rodentia). // Первый междунар. конгр. по млекопит., т. 1. М.

Літаратура правіць

  • Белослюдов Б. А., Бажанов В. С. 1938. Новый род и вид грызуна из Центрального Казахстана (СССР). // Ученые записки Казахстанского университета, Том 1, Вып. 1, с. 81-86.
  • Сосновский И. П.  (руск.) Редкие и исчезающие животные — М.: Лесная промышленность, 1987.

Спасылкі правіць