Tremella fuciformis — від паразітычных грыбоў сямейства Tremellaceae, які шырока выкарыстоўваецца ў кулінарыі і гамеапатыі ў краінах Азіі (Кітай, Тайланд).

Tremella fuciformis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tremella fuciformis


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  64657
EOL  6727366
MB  173606

Назва правіць

Tremella fuciformis была ўпершыню апісана брытанскім батанікам Майлзам Берклі  (укр.) ў 1856 годзе. Японскі біёлаг Ёсіа Кабаясі  (руск.) Nakaiomyces nipponicus, які меў цёмныя нарасты на пладовым целе. Аднак пасля высветлілі, што гэтыя нарасты былі аскаміцэтамі, якія паразітавалі на Tremella fuciformis. У Кітаі грыб называюць срэбнае вуха (银耳 — yín ěr), снежнае вуха (雪耳 — xuě ěr). У Японіі Tremella fuciformis мае назву драўляны грыб-медуза (シロキクラゲ — shiro kikurage).

Апісанне правіць

 

Пладовае цела па форме нагадвае багавінне са шматлікімі галінамі, па структуры падобнае на празрыста-белае жэле. Грыб дасягае памераў 7 см.

Жыццёвы цыкл правіць

Tremella fuciformis паразітуе на іншых відах грыбоў, у асноўным Annulohypoxylon і гіпаксілон (Hypoxylon). Пасля ўварвання грыбніца Tremella fuciformis пачынае бурна развівацца і фармаваць пладовае цела.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Сустракаецца ў месцах росту свайго гаспадара - на паваленых галінах і ствалах мёртвых лісцевых дрэў. У натуральным асяроддзі пражывання сустракаецца ў асноўным у трапічных і субтрапічных краінах Азіі і Цэнтральнай Амерыкі, у Аўстраліі, Новай Зеландыі і астравах Ціхага акіяна.

Выкарыстанне правіць

У Кітаі Tremella fuciformis вырошчваюць з XIX стагоддзя. Вырошчванне снежных грыбоў прыносіць двайную выгаду, паколькі дае магчымасць вырошчваць таксама ядомы грыб-гаспадар Annulohypoxylon archeri. Традыцыйна з Tremella fuciformis рыхтуюць суп luk mei (六味), напоі, дадаюць у салодкія стравы і робяць марозіва. Грыб таксама выкарыстоўваецца ў касметычнай індустрыі для разгладжвання маршчын. Паводле даследавання 2004 года ў Кітаі вырошчваюць каля 130 тысяч тон гэтых грыбоў штогод. У Тайландзе гэтыя грыбы прадаюць сушанымі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Chang, Shu-Ting; Miles, Philip G. (2004). «Tremella — Increased Production by a Mixed Culture Technique». Mushrooms: Cultivation, Nutritional Value, Medicinal Effect, and Environmental Impact (2nd ed.). Boca Raton, Florida: CRC Press. ISBN 0-8493-1043-1.
  • Stamets, Paul (2000). «Chapter 21: Growth Parameters for Gourmet and Medicinal Mushroom Species». Growing gourmet and medicinal mushrooms = [Shokuyo oyobi yakuyo kinoko no sabai] (3rd ed.). Berkeley, California, USA: Ten Speed Press. pp. 402—406. ISBN 978-1-58008-175-7.