Махавік зялёны
від грыбоў
(Пасля перасылкі з Xerocomus subtomentosus)
Махаві́к зялёны, казляк, заячы баравік (Xerocomus subtomentosus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Махавік (Xerocomus chrysenteron) сямейства Балетавыя (Boletaceae).
Махавік зялёны | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Біялагічнае апісанне
правіцьПладовае цела грыба — шапка на ножцы. Дыяметр шапкі 4—10 см. Шапка пукатая, падушкападобная, аксамітавая, часам у трэшчынах. Колер аліўкава-буры, аліўкава-карычневы. Мякаць шчыльная, з прыемным пахам і смакам, крыху жаўтаватага колеру. Трубачкі прырослыя, жоўта-зялёнага колеру. Ножка дыяметрам 1—2 см і даўжынёй да 12 см, суцэльная. Споры верацёнападобныя, выцягнутыя, гладкія.
Растуць у розных лясах. Пладовыя целы з'яўляюцца ў чэрвені—верасні. Грыб ядомы.
Літаратура
правіць- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 68. — 192 с. — 60 000 экз.
Спасылкі
правіць- Моховик зелёный, или моховик красный — Xerocomus subtomentosus (Fr.) Quel // Экологический центр «Экосистема» (руск.)
- Xerocomus subtomentosus // MycoBank (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Махавік зялёны