Ёханес Коткас (эст.: Johannes Kotkas, 3 лютага 1915, воласць Кадзіярвэ, Юр’еўскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 8 мая 1998, Талін, Эстонія) — эстонскі барэц. Заслужаны майстар спорту СССР (1943), заслужаны дзеяч спорту Эстонскай ССР (1964). Суддзя ўсесаюзнай катэгорыі (1965). Выдатнік фізічнай культуры (1947).

Ёханес Коткас
эст.: Johannes Kotkas
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя барацьба
Нарадзіўся 3 лютага 1915(1915-02-03)[1]
Памёр 8 мая 1998(1998-05-08)[1] (83 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Гады кар’еры 19371960
Рост 184 см
Вага 110 кг[2]

Пасля заканчэння пачатковай школы, навучыўшыся на слесара, займаўся рамонтам караблёў на Чудскім возеры, пазней пераехаў у Тарту, а затым у Талін. Спортам займаўся з юнацтва, аднак барацьбой заняўся толькі ў 20-гадовым узросце ў Таліне, дзе атрымаў магчымасць трэніравацца з вядомым эстонскім барцом, двухразовым алімпійскім чэмпіёнам Крысцьянам Палусалу.

У 1938 годзе выйграў чэмпіянаты Еўропы па барацьбе ў складзе зборнай каманды Эстоніі, а ў 1939 годзе пацвердзіў званне. Пасля акупацыі Эстоніі СССР улетку 1940 года пачаў выступаць у савецкіх чэмпіянатах.

Падчас вайны лічыўся ў складзе войскаў 8-га Эстонскага стралковага корпуса.

У 1947 годзе перамог на чэмпіянаце Еўропы, прычым са зламаным рэбрам. На Летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Хельсінкі стаў чэмпіёнам.

Зноскі