Галоўная старонка
Артыкул дня

«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» (англ.: Girl with a Pearl Earring) — мастацкі фільм 2003 года рэжысёра Пітэра Уэбера. У аснову кінакарціны быў пакладзены аднайменны раман 1999 года пісьменніцы Трэйсі Шэвалье, адаптацыяй рамана займалася сцэнарыстка Алівія Хетрыд . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Колін Фёрт і Скарлет Ёхансан.
Падзеі фільма адбываюцца ў 1665 годзе ў Дэлфце (Галандыя). У дом мастака Яна Вермера прыходзіць працаваць новая пакаёўка — юная прыгажуня Грыт, сям’я якой апынулася на мяжы банкруцтва. Шматдзетная сям’я паспяховага мастака насупраць — належыць да вельмі забяспечаных, аднак апошнім часам яе дабрабыт залежыць ад прыхамацяў багатага патрона, арыстакрата Пітэра Ван Рэйвена, які ўсё больш неахвотна замаўляе ў Вермера карціны. З’яўленне пакаёўкі прыносіць у жыццё сям’і новыя клопаты, але дае мастаку новую крыніцу натхнення (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мерай таго, наколькі моцна аптычная сістэма збірае або рассейвае святло, з'яўляецца фокусная адлегласць.
- Тапаграфічныя ўмоўныя знакі на картах рознага маштабу маюць адзіную аснову паводле малюнка, колеру і шрыфтоў.
- Абсалютная вільготнасць паветра на Беларусі летам значна большая, чым зімой.
- Чукоцкае пісьмо, створанае Тэневілем, выступае прыкладам зараджэння пісьмовый традыцыі пры мінімальным уздзеянні звонку.
- Бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта найстарэйшая і адна з самых буйных у Літве.
- Другаснае закісанне віна мае адбывацца ў іншым посудзе, а не ў тым, які выкарыстоўваўся для пачатку працэсу.
- Для візуальнай праверкі якасці яек выкарыстоўваецца аваскоп.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Хакеісты «Фларыда Пантэрз» другі раз запар выйгралі Кубак Стэнлі . (17 чэрвеня)
- Канадская плыўчыха Самер Мак-Інташ цягам пяці дзён усталявала сусветныя рэкорды ў трох дысцыплінах. (11 чэрвеня)
- У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён. (7 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
- 52 да н.э.: Прынятая дата заснавання Парыжа.
- 975: Эдуард Мучанік становіцца каралём Англіі.
- 1497: Васка да Гама адплыў з Лісабона на чале марской экспедыцыі да берагоў Індыі.
- 1573: Булонскім эдыктам пакладзены канец 4-гадовай вайне французскіх католікаў і гугенотаў.
- 1709: Адбылася Палтаўская бітва ў час Паўночнай вайны (1700—1721), расійскае войска разбіла шведскую армію.
- 1796: Дзяржаўны дэпартамент ЗША выдаў першы пашпарт грамадзяніна ЗША.
- 1901: У Францыі ўведзена абмежаванне хуткасці руху аўтамабіляў у гарадах — 10 км/гадз.
- 1926: Кароль Сауд стварыў Саудаўскую Аравію.
- 1979: Адкрыты спадарожнік Юпітэра Адрастэя.
- 1993: У Мінску пачаўся I з’езд беларусаў свету.
- 2008: Тэлеканал «Белсат» пачаў вяшчанне са спадарожніка «Sirius».
- 2011: Андрыс Бэрзіньш стаў прэзідэнтам Латвіі.
Вікістужка
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.